Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЕЗЭКІІЛЯ 41:26 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

26 а вокны закратаваныя і пальмы былі з аднаго і з другога боку на сьценах прысенку, і ў бакавых пакоях Дому [Божага], і на ганку.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

26 І кратаваныя вокны з пальмамі па той і другі бок былі абапал бабінца і ў бакавых пакоях храма і на драўлянай шалёўцы.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

26 і аблямаваныя вокны, і штосьці накшталт пальмаў было з аднаго і другога боку на бакавых сценах прысенкаў у пакоях, што прымыкаюць да дома.

Глядзіце раздзел Копія




ЕЗЭКІІЛЯ 41:26
7 Крыжаваныя спасылкі  

парогі, вокны закратаваныя і галерэі вакол трох [паверхаў] насупраць парогу былі ашаляваныя дрэвам з усіх бакоў наўкола ад зямлі да вокнаў, а вокны зачыненыя.


І закратаваныя вокны [былі] наўкола з усіх бакоў у вартоўнях і ў філярах іхніх у сярэдзіну, і таксама былі вокны наўкола прысенку ў сярэдзіну, а на філярах — пальмы.


І ён зьмераў мур Дому [Божага] — шэсьць локцяў, а шырыня бакавога пакою — чатыры локці з усіх бакоў наўкола кругом Дому.


Зрабіў ён таксама прысенак са слупамі ў пяцьдзясят локцяў даўжыні і трыццаць локцяў шырыні, і другія сені перад ім, і слупы, і паветку.


І ён зьмераў прысенак брамы — восем локцяў, і філяры ягоныя — два локці, і прысенак брамы — у [бок] Дому.


І ён увёў мяне ў прысенкі Дому, і зьмераў філяр прысенкаў, і [было] пяць локцяў з аднаго боку і пяць локцяў з другога боку: а шырыня брамы — тры локці з аднаго боку і тры локці з другога боку.


І вокны былі ў тры шэрагі: вакно над вакном праз тры крокі.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы