І паставіў валадар Бэнаю, сына Егаяды, начальнікам над войскам замест яго, а Цадока сьвятара паставіў валадар на месца Абіятара.
ЕЗЭКІІЛЯ 40:46 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А пакой, у якім пярэдні бок на шляху на поўнач, — для сьвятароў, якія спаўняюць службу пры ахвярніку. Гэта сыны Цадока, якія спаміж сыноў Левія [могуць] набліжацца да ГОСПАДА, каб служыць Яму». Біблія (пераклад В. Сёмухі) а пакой, які выходзіць на поўнач - для сьвятароў, якія чуваюць на варце ахвярніка: гэта сыны Садока, якія адны з сыноў Лявія набліжаюцца да Госпада, каб служыць Яму. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А пакой, які накіраваны на поўнач, будзе прызначаны для святароў, якія будуць спаўняць службу пры ахвярніку: гэта сыны Садока, якія з сыноў Левія маюць права набліжацца да Госпада, каб Яму служыць». |
І паставіў валадар Бэнаю, сына Егаяды, начальнікам над войскам замест яго, а Цадока сьвятара паставіў валадар на месца Абіятара.
І завёў ён мяне на панадворак вонкавы, і вось, пакоі, і ўзвышэньне кругом на панадворку; трыццаць пакояў [было] на ўзвышэньні.
І сказаў ён мне: «Пакоі паўночныя і пакоі паўднёвыя, якія перад адгароджанай прасторай, гэта пакоі сьвятыя, дзе сьвятары, якія набліжаюцца да ГОСПАДА, спажываюць сьвятое сьвятых; там яны складаюць сьвятое сьвятых, ахвяры хлебныя, ахвяры за грэх і ахвяры аднагараджэньня, бо гэта месца сьвятое.
І ты дасі сьвятарам лявітам, якія з насеньня Цадока і маюць набліжацца да Мяне, кажа Госпад ГОСПАД, каб служыць Мне, бычка, сына ялаўкі, як [ахвяру] за грэх.
Але сьвятары лявіты, сыны Цадока, якія вартавалі варту сьвятыні Маёй, калі сыны Ізраіля адыйшлі ад Мяне, яны наблізяцца да Мяне, каб служыць Мне і стаяць перад абліччам Маім, каб ахвяроўваць Мне тлушч і кроў, кажа Госпад ГОСПАД.
Гэта сьвятая [частка] зямлі; яна будзе для сьвятароў, якія служаць пры сьвятыні, якія набліжаюцца, каб служыць ГОСПАДУ; і будзе гэта для іх месца на дамы і [месцам] сьвятым для сьвятыні.
Для сьвятароў пасьвячоных з сыноў Цадока, якія пільнавалі служэньне Маё, якія не блукалі, калі блукалі сыны Ізраіля, як блукалі лявіты,
І сказаў Майсей Аарону: «Вось што сказаў ГОСПАД: “Я зьяўлю сьвятасьць Маю тым, якія набліжаюцца да Мяне, і зьяўлю славу перад усім народам”». І замаўчаў Аарон.
«Калі хто саграшыць і дапусьціцца праступку перад ГОСПАДАМ тым, што адмовіцца аддаць бліжняму тое, што яму было дадзена на захаваньне, або што яму было дадзена ў заклад, або што было ім скрадзена, або што было адабрана яшчэ якім чынам [у бліжняга],
А за праступак ахвяруе ён ГОСПАДУ ягня без заганы са статку, паводле ацаненьня твайго, на ахвяру аднагараджэньня, і прывядзе яго да сьвятара.
як напамін для сыноў Ізраіля, каб ніхто чужы, які не [належыць] да насеньня Аарона, не прыносіў кадзіла перад аблічча ГОСПАДА і ня сталася з ім тое, што з Карахам і супольнікамі ягонымі, як прамовіў да яго ГОСПАД праз Майсея.
І прамовіў да Караха і да ўсёй грамады, кажучы: «Заўтра пакажа ГОСПАД, хто да Яго [належыць], і хто сьвяты, і каго наблізіць да Сябе; і каго Ён выбраў, таго Ён наблізіць да Сябе.
І вы будзеце захоўваць службу пры сьвятыні і пры ахвярніку, каб не было больш гневу на сыноў Ізраіля.
А цяпер у Хрысьце Ісусе вы, што былі некалі далёка, сталіся блізкімі праз кроў Хрыста.