І нашым суседзям вярні сямікротна ў грудзі іхнія зьнявагу іхнюю, якой яны, Госпадзе, Цябе зьневажалі!
ЕЗЭКІІЛЯ 35:12 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І ты даведаешся, што Я — ГОСПАД, Я чуў усе зьнявагі твае, якія ты казаў супраць гор Ізраіля, кажучы: "Яны спусташэньнем спустошаныя, аддадзеныя нам на ежу". Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўведаеш, што Я Гасподзь чуў усе глумленьні твае, якія ты вымаўляла на горы Ізраілевыя, кажучы: «апусьцелі! нам аддадзены, каб мы зьелі!» Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ды зразумееш ты, што Я, Госпад, пачуў усе твае знявагі, якія ты казаў супраць гор Ізраэля, кажучы: “Яны спустошаны, аддадзены нам на ежу!” |
І нашым суседзям вярні сямікротна ў грудзі іхнія зьнявагу іхнюю, якой яны, Госпадзе, Цябе зьневажалі!
Учыні з імі, з магнатамі іхнімі як з Арэвам і Зэвам, і з усімі князямі іхнімі, як з Зэвахам і Сальмунам,
Усе, якія знаходзілі іх, зьядалі іх, і прыгнятальнікі іхнія казалі: “Не вінававтыя мы, бо яны саграшылі супраць ГОСПАДА, Пашы праведнасьці і надзеі бацькоў іхніх, ГОСПАДА”.
Вы вывышаліся адносна Мяне вуснамі сваімі, і памнажалі супраць Мяне словы вашыя, Я чуў [гэта].
Я зраблю цябе вечнай пусткаю, гарады твае ня будуць абжытыя, і даведаецеся, што Я — ГОСПАД.
Гэта кажа Госпад ГОСПАД. За тое, што вораг казаў пра вас: "Ага, узгоркі адвечныя дадзены нам на ўласнасьць",
І ты глядзі на дзень брата твайго, на дзень няшчасьця ягонага; і ты ня цешся з сыноў Юды ў дзень бедства іхняга і не раскрывай вусны свае ў дзень загубы.
«Я чуў ганьбаваньні Маава і зьнявагі сыноў Амона, якімі яны зьневажалі народ Мой і ўзьвялічваліся на мяжы іхняй.