ЕЗЭКІІЛЯ 32:4 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І Я кіну цябе на зямлю, і выкіну цябе на аблічча палёў, і дам абжыцца на табе ўсім птушкам нябесным, і накармлю табою зьвяроў усёй зямлі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І выкіну цябе на зямлю, у чыстым полі кіну цябе, і будуць садзіцца на цябе ўсякія нябесныя птушкі і насычацца табою зьвяры ўсёй зямлі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і Я кіну цябе на сушу, выкіну цябе на паверхню палёў, і зраблю, што на табе абжывуцца ўсе птушкі паднебныя і звяры дзікія табою пажывяцца; |
а ты выкінуты з магілы тваёй як парасьць абрыдлая, ты аточаны забітымі, прабітымі мячом, якіх кладуць на камянях ямы [магільнай], як труп растаптаны.
І будуць яны пакінутыя для драпежных птушак на гарах і для скаціны на зямлі; і летам будуць імі [жывіцца] драпежныя птушкі, а ўся скаціна зямлі будзе імі [жывіцца] зімою.
І яны выйдуць, і ўбачаць трупы людзей, якія адступіліся ад Мяне, бо чарвяк іхні не памрэ, і агонь іхні ня згасьне; і будуць яны брыдотай для ўсякага цела.
І будуць забітыя ГОСПАДАМ у дзень гэты ад канца зямлі да канца зямлі, ніхто ня будзе [па іх] плакаць, ані зьбіраць іх, ані хаваць іх; і стануцца яны, як гной на абліччы зямлі.
І выкінуць іх перад сонцам, і перад месяцам, і перад усім войскам нябесным, якія яны любілі, і якім служылі, і за якімі хадзілі, і якіх шукалі, і якім пакланяліся.
І выкіну цябе ў пустыню, цябе і ўсіх рыбаў рэкаў тваіх, і ўпадзеш ты на аблічча поля, і ня будзеш сабраны, і ня будзеш зграмаджаны. Зьвярам зямлі і птушкам нябесным Я аддам цябе на жыраваньне.
І Я напоўню забітымі горы твае, і на ўзвышшах тваіх, і ў лагчынах тваіх, і ў-ва ўсіх ярах тваіх будуць падаць пазабіваныя мячом.
Эгіпет станецца спустошаным, і Эдом станецца спустошанай пустыняй за гвалт над сынамі Юды, бо яны разьлівалі кроў нявінную ў зямлі іхняй.