Не расказвайце [гэтага] ў Гаце, не абвяшчайце на вуліцах Ашкелёну, каб ня цешыліся [з гэтага] дочкі Філістынскія, каб ня радаваліся дочкі неабрэзаных.
ЕЗЭКІІЛЯ 32:25 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Сярод забітых далі ложак яму, і ўсё мноства ягонае вакол труны ягонай, усе яны неабрэзаныя, забітыя мячом; яны сеялі страх у зямлі жывых і панесьлі ганьбу сваю з тымі, што зыходзяць у магілу; сярод забітых ён паложаны. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Сярод пабітых далі ложак яму з усім мноствам ягоным; вакол яго - труны іхнія, усе неабрэзаныя, пабітыя мечам: і як ён пашыраў жах на зямлі жывых, дык і нясуць на сабе ганьбу нароўні з тымі, што адышлі ў магілу і пакладзены сярод пабітых. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Паміж забітымі прыгатавалі яму ложак, паміж ўсяго яго мноства, кругом яго — труны яго, усе яны неабрэзаныя і забітыя мечам; пасеялі бо яны страх свой на зямлі жывых і панеслі ганьбу сваю з тымі, што сыходзяць у магілу, размясціліся яны сярод забітых. |
Не расказвайце [гэтага] ў Гаце, не абвяшчайце на вуліцах Ашкелёну, каб ня цешыліся [з гэтага] дочкі Філістынскія, каб ня радаваліся дочкі неабрэзаных.
І сказаў Саўл збраяносцу свайму: «Выцягні меч твой і забі мяне ім, каб не прыйшлі гэтыя неабрэзаныя і ня зьдзекваліся з мяне». Але збраяносец не адважыўся, бо вельмі спалохаўся. І ўзяў Саўл меч, і ўпаў на яго.
Калі б я ўзыйшоў на неба, Ты там; калі б паслаў сабе [ложак] у пекле, — вось, [і там] Ты!
Прамовяць да яго з сярэдзіны адхлані волаты магутныя разам з паплечнікамі [сваімі]: ”Зыйшлі [ў магілу], ляжаць неабрэзаныя, забітыя мячом!”
Там Элям і ўсё мноства яго вакол труны ягонай, гэта ўсё пазабіваныя, якія паляглі ад мяча, якія зыйшлі неабрэзаныя ў краіну падземную, гэта тыя, што сеялі страх у зямлі жывых. Ганьбу яны сваю нясуць разам з тымі, што зыйшлі ў магілу.
Вы ўвялі чужынцаў, неабрэзаных сэрцам і неабрэзаных целам, каб яны былі ў сьвятыні Маёй, і паганілі Дом Мой, калі складалі ў ахвяру хлеб Мой, тлушч і кроў; і парушылі запавет Мой брыдотамі сваімі,
Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Ніводзін чужынец, неабрэзаны сэрцам і неабрэзаны целам, ня ўвойдзе ў сьвятыню Маю, ніводзін чужынец, які сярод сыноў Ізраіля.
[Людзі] з цьвёрдым каркам і з неабрэзаным сэрцам і вушамі! Вы заўсёды супрацівіцеся Духу Сьвятому, як бацькі вашыя, так і вы.
Вось, Я кідаю на ложак яе і тых, якія чужаложаць з ёю, — у вялікі прыгнёт, калі не навернуцца ад справаў сваіх,