I прамовіў ГОСПАД да Майсея: «Ідзі, зыйдзі, бо сапсаваўся народ твой, які ты вывеў з зямлі Эгіпецкай.
ЕЗЭКІІЛЯ 3:11 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І ідзі да выгнанцаў, да сыноў народу твайго, і прамаўляй да іх, і кажы ім: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД”, ці будуць яны слухаць, ці адмовяцца». Біблія (пераклад В. Сёмухі) устань і ідзі да пераселеных, да сыноў народу твайго, і гавары да іх, і скажы ім: так кажа Гасподзь Бог! будуць яны слухаць, альбо ня будуць». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ды ідзі ўвайдзі да перасяленцаў, да дзяцей народа твайго, і прамаўляй да іх, і кажы ім: “Гэта кажа Госпад Бог”, — ці будуць слухаць, ці пагардзяць». |
I прамовіў ГОСПАД да Майсея: «Ідзі, зыйдзі, бо сапсаваўся народ твой, які ты вывеў з зямлі Эгіпецкай.
Гэта сыны з абліччамі бяз сораму і сэрцамі закамянелымі. Я пасылаю цябе да іх, і ты скажаш ім: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД”.
А ці паслухаюць яны цябе, ці адмовяцца, бо яны — дом бунтаўнікоў, але будуць ведаць, што прарок ёсьць сярод іх.
І ты прамовіш да іх словы Мае, ці будуць яны слухаць, ці адмовяцца, бо яны — бунтаўнікі.
Дзеля гэтага прамоў, сыне чалавечы, да дому Ізраіля і скажы ім: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Яшчэ гэтым зьневажалі Мяне бацькі вашыя, што нявернасьцю былі няверныя адносна Мяне.
І Ён сказаў мне: «Сыне чалавечы, усе словы Мае, якія Я прамаўляў да цябе, вазьмі ў сэрца тваё, і слухай вушамі тваімі.
І падхапіў мяне дух, і я пачуў за сабой голас грымоту вялікага: «Дабраслаўлёная слава ГОСПАДА», [калі яна падымалася] з месца свайго,
І я прыйшоў да выгнанцаў у Тэль-Авіве, якія жылі над ракою Кевар, і сядзеў там, дзе яны сядзяць, і жыў там сем дзён сярод іх аслупянелы.
Калі Я буду прамаўляць да цябе, Я адкрыю вусны твае, і ты скажаш ім: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД”. Хто хоча слухаць, няхай слухае, а хто адмаўляецца, той няхай адмаўляецца, бо гэта дом бунтаўнікоў.
І ты, сыне чалавечы, скажы сынам народу твайго: “Праведнасьць праведніка не ўратуе яго ў дзень правіны ягонай, і бязбожнік не спатыкнецца аб бязбожнасьць ў дзень, калі ён адвернецца ад бязбожнасьці сваёй, і праведнік ня зможа жыць у [праведнасьці сваёй] у дзень грэху свайго”.
Кажуць сыны народу твайго: “Несправядлівы шлях Госпада”, але іх уласны шлях несправядлівы.
«Сыне чалавечы, прамоў да сыноў народу твайго і скажы ім: “Калі на нейкую зямлю Я прыводжу меч, і возьме народ зямлі нейкага чалавека спасярод сябе, і паставіць яго вартаўніком,
Сыне чалавечы, сыны народу твайго гавораць пра цябе пры мурах і брамах дамоў сваіх і гавораць адзін да другога, кожны да брата свайго, кажучы: “Хадзіце, калі ласка, і паслухайце, якое слова, што выходзіць ад ГОСПАДА”.
І калі скажуць табе сыны народу твайго, кажучы: “Ці не паведаміш ты нам, што гэта ў цябе [значыць]?”,
І ў той час паўстане Міхаэль, князь вялікі, які стаіць пры сынах народу твайго; і будзе час нядолі, якога не было ад таго [часу], як існуе народ, аж да гэтага часу; і ў гэты час уцячэ [ад загубы] народ твой, кожны, хто будзе знойдзены запісаным у кнізе.
Тады яны адказалі і сказалі перад валадаром: «Данііл, які з сыноў выгнаньня Юдэйскага, не зважае на пастанову тваю, валадару, і на забарону, якую ты падпісаў, але тройчы ў дзень узносіць малітву сваю».
і сказаў мне ГОСПАД: “Устань і зыйдзі адсюль з гары, бо саграшыў народ твой, які вывеў ты з Эгіпту; хутка зыйшлі з дарогі, якую Я загадаў ім, і зрабілі сабе ідала”.