У той дзень чыталі з кнігі Майсея ў вушы народу і знайшлі напісанае ў ёй, што ня ўвойдзе Аманянін і Мааўлянін у царкву Божую на вякі,
ЕЗЭКІІЛЯ 25:1 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І было слова ГОСПАДА да мяне, кажучы: Біблія (пераклад В. Сёмухі) І было мне слова Гасподняе: Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І прамовіў да мяне Госпад гэтыя словы: |
У той дзень чыталі з кнігі Майсея ў вушы народу і знайшлі напісанае ў ёй, што ня ўвойдзе Аманянін і Мааўлянін у царкву Божую на вякі,
Гэта кажа ГОСПАД супраць усіх ліхіх суседзяў Маіх, якія чэпяцца да спадчыны, якую Я прызначыў народу Майму, Ізраілю: “Вось, Я вырву іх з зямлі іхняй, і дом Юды вырву спасярод іх.
І пашлі іх да валадара Эдому, і валадара Мааву, і валадара сыноў Амона, і валадара Тыру, і валадара Сідону праз рукі пасланцоў, якія ўвайшлі ў Ерусалім да Сэдэкіі, валадара Юды.
Адносна сыноў Амона. «Гэта кажа ГОСПАД. Хіба няма сыноў у Ізраіля? Хіба няма ў яго спадкаемцы? Навошта Мільком узяў спадчыну Гада, і народ ягоны жыве ў гарадах іхніх?
Яны пачулі, што я енчу, і няма каму пацешыць мяне; усе ворагі мае пачулі пра нядолю маю і цешацца, што Ты ўчыніў [гэта]. Прывядзі [на іх] дзень, які Ты прадказаў, і няхай будзе з імі, як са мною!
У той дзень адкрыюцца вусны твае перад уцекачом, і ты будзеш прамаўляць, і ня будзеш ужо немы. І ты будзеш для іх знакам, і яны даведаюцца, што Я — ГОСПАД”».
І будуць жыць у ёй бясьпечна, будуць будаваць дамы, будуць садзіць вінаграднікі; будуць жыць бясьпечна ў той час, калі над усімі вакол, хто пагарджае імі, Я буду праводзіць суд, і даведаюцца, што Я — ГОСПАД, Бог іхні”».
Там Эдом і валадары ягоныя, і ўсе князі ягоныя, якія пры ўсёй сіле сваёй паложаны сярод тых, якія забітыя мячом. Яны ляжаць сярод неабрэзаных, сярод тых, што зыйшлі ў магілу.
Дзеля гэтага так кажа Госпад ГОСПАД: “Я ўзьнімаю руку Маю [з прысягаю], што народы, якія вакол вас, панясуць зьнявагу сваю.
Эгіпет станецца спустошаным, і Эдом станецца спустошанай пустыняй за гвалт над сынамі Юды, бо яны разьлівалі кроў нявінную ў зямлі іхняй.
Гэта кажа ГОСПАД: “За тры правіны сыноў Амона, нават за чатыры, не дарую яму, бо яны распорвалі цяжарных у Гілеадзе, каб пашырыць межы свае.
«Я чуў ганьбаваньні Маава і зьнявагі сыноў Амона, якімі яны зьневажалі народ Мой і ўзьвялічваліся на мяжы іхняй.
Дзеля гэтага, як жывы Я, кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Бог Ізраіля, Мааў будзе як Садом і сыны Амона — як Гамора, месцам крапівы і капальняй солі, і пусткаю на вякі. Рэшта народу Майго абрабуе іх, і пазасталыя з народу Майго возьмуць у спадчыну іх».