ЕЗЭКІІЛЯ 24:11 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І пастаў гэты кацёл пусты на вугольлі, каб ён разагрэўся і разгарэлася медзь ягоная, каб у нутры ягоным растапілася нячыстасьць ягоная і каб зьнікла іржа ягоная. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І калі кацёл будзе пусты, пастаў яго на жар, каб ён разагрэўся, і каб медзь яго напалілася, і расплавілася ў ім нечысьць яго, і ўвесь накіп яго зьнік. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Пастаў таксама гэты кацёл пусты на вугалі, каб напалілася медзь яго і загарэлася, і каб унутры яго растапілася яго нячыстасць ды каб знікла ржа яго. |
Праз гэта будзе адпушчана беззаконьне Якуба, і плодам гэтага будзе прыбраны грэх ягоны, калі ён возьме ўсе камяні ахвярніка [ідальскага] і раструшчыць, як камяні вапнавыя, і ня будуць [больш] стаяць астарты і выявы сонца.
калі Госпад абмые бруд дочак Сыёну і ачысьціць Ерусалім ад крыві з сярэдзіны ягонай подыхам суду і подыхам ачышчэньня.
Бо Я зьвярнуў аблічча Маё на горад гэты на злое, а не на добрае, кажа ГОСПАД. Ён будзе выдадзены ў рукі валадара Бабілонскага, і той спаліць яго агнём”.
І ўвойдуць у яго Халдэйцы, якія ваююць супраць гораду гэтага, і падкладуць агонь пад горад гэты, і спаляць яго, і дамы, у якіх складалі ахвяры Баалу на дахах іхніх і вылівалі ахвяры вадкія іншым багам, каб гнявіць Мяне.
Нават калі б вы пабілі ўсё войска Халдэйцаў, якія ваююць з вамі, і засталіся б з іх [толькі] параненыя, і тады кожны з іх падымецца з намёту свайго, і яны спаляць горад гэты агнём».
А калі ня выйдзеш да князёў валадара Бабілонскага, тады горад гэты будзе выдадзены ў рукі Халдэйцаў, і яны спаляць яго агнём, і сам ты не ўцячэш ад рукі іхняй».
І спаліў ён Дом ГОСПАДА, і дом валадара, і ўсе дамы ў Ерусаліме, і кожны вялікі дом спаліў агнём.
І аддзялю ад вас бунтаўнікоў і тых, якія грашаць супраць Мяне, і выведу іх з зямлі пражываньня іхняга, але ў зямлю Ізраіля яны ня ўвойдуць, і вы даведаецеся, што Я — ГОСПАД.
Назьбірай дроваў, распалі агонь, звары мяса, запраў прыправамі, і няхай косткі згараць.
І Я пакраплю вас вадою чыстаю, і вы станецеся чыстымі, і ад усякае нячыстасьці вашай і ад усіх ідалаў вашых Я ачышчу вас.
Бо вось, надыходзіць дзень, які палае, як печ, і ўсе свавольныя, і ўсе тыя, якія робяць нягоднасьць, будуць як салома, і спаліць іх дзень, які надыходзіць, кажа ГОСПАД Магуцьцяў, што не застанецца ад іх ані кораня, ані галінкі.
Веялка Ягоная ў руцэ Ягонай, і Ён ачысьціць гумно Сваё, і зьбярэ пшаніцу Сваю ў сьвіран, а салому спаліць агнём нязгасным».