ЕЗЭКІІЛЯ 24:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Назьбірай дроваў, распалі агонь, звары мяса, запраў прыправамі, і няхай косткі згараць. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Дадай дроў, раскладзі агонь, вывары мяса; хай усё загусьне і косткі перагараць. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Назбірай дроў, распалі агонь, звары мяса аж да гатоўнасці і вылі поліўку, і хай косткі згараць. |
Багацьце тваё, усе скарбы твае Я аддам на рабунак, [зьнішчу] ўзвышшы твае за ўсе грахі твае ў-ва ўсіх межах тваіх.
І Я аддам усе багацьці гораду гэтага, увесь набытак ягоны і ўсе каштоўнасьці ягоныя, і ўсе скарбы валадароў Юды Я аддам у рукі ворагаў іхніх, каб іх зрабавалі, і забралі, і вывезьлі ў Бабілон.
Прыгнятальнік выцягнуў руку сваю на ўсе каштоўныя рэчы ейныя, яна бачыла, што ўвайшлі ў сьвятыню ейную пагане, пра якіх Ты загадаў, што яны ня ўвойдуць у царкву Тваю.
Разявілі пашчы свае на цябе ўсе ворагі твае, сьвішчуць і скрыгочуць зубамі, кажуць: «Мы праглынулі [яе]! Гэта сапраўды той дзень, якога мы чакалі, мы знайшлі яго, мы бачылі».
І пастаў гэты кацёл пусты на вугольлі, каб ён разагрэўся і разгарэлася медзь ягоная, каб у нутры ягоным растапілася нячыстасьць ягоная і каб зьнікла іржа ягоная.
Дзеля гэтага так кажа Госпад ГОСПАД: “Гора гораду крыві! Я таксама павялічу вогнішча.