І сказала яна Ільлі: «Што мне і табе, чалавек Божы? Хіба прыйшоў ты да мяне, каб прыгадаць мне беззаконьні мае і забіць сына майго?»
ЕЗЭКІІЛЯ 21:23 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І будзе [падавацца] марным у вачах іхніх прадказаньне гэтае, бо яны прысягаю запрысягнулі [яму], але ён памятае пра беззаконьне [іхняе], каб яны былі схопленыя. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Гэтая варажба здалася іхнім вачам ілжывай; але як што яны прысягалі прысягаю, дык ён, згадаўшы такое іхняе вераломства, пастанавіў узяць яго. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ў іх вачах гэтае прадказанне як быццам падманнае; і найсвяцейшымі прысягамі прысягалі яны, а ён прыгадае, аднак, правіннасць іх, каб захапіць яго. |
І сказала яна Ільлі: «Што мне і табе, чалавек Божы? Хіба прыйшоў ты да мяне, каб прыгадаць мне беззаконьні мае і забіць сына майго?»
І сталася гэта з прычыны гневу ГОСПАДА на Ерусалім і Юду, і Ён адкінуў іх ад аблічча Свайго. І Сэдэкія збунтаваўся супраць валадара Бабілонскага.
І таксама ён збунтаваўся супраць валадара Навухаданосар, які ўзяў з яго прысягу перад Богам, і зрабіў цьвёрдым карак свой, і закамяніў сэрца сваё, каб не навярнуцца да ГОСПАДА, Бога Ізраіля.
«Сыне чалавечы, што за прыказку вы маеце пра зямлю Ізраіля, кажучы: “Дні мінаюць, і ўсе відзежы не спаўняюцца”.
Дзеля гэтага так кажа Госпад ГОСПАД: “Каб вы ўзгадалі беззаконьні вашыя, і каб злачынствы вашыя сталіся яўныя, і каб грахі вашыя ў-ва ўсіх паводзінах вашых былі відочныя, каб вы ўзгадалі [гэта], далоняй [варожай] вы будзеце схопленыя”.
Ня будзе больш яно надзеяй для дому Ізраіля, і яно будзе ім нагадваць беззаконьні [іхнія], калі яны зьвярталіся да яго, і даведаюцца, што Я — Госпад ГОСПАД”».
няхай прывядзе муж жонку сваю да сьвятара і складзе ў ахвяру за яе дзясятую частку эфы мукі ячменнай, але ня вылье на яе алею і не пакладзе кадзіла, бо гэта ахвяра рэўнасьці, ахвяра выяўленьня, якая мае выявіць віну.
І распаўся горад вялікі на тры часткі, і гарады паганаў заваліліся; і Бабілон вялікі быў узгаданы перад Богам, каб даць яму келіх віна ярасьці гневу Ягонага.