ЕЗЭКІІЛЯ 20:43 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І вы ўзгадаеце шляхі вашыя і ўсе ўчынкі вашыя, якімі вы спаганіліся, і самі будзеце брыдзіцца сабою дзеля ўсіх тых злачынстваў, якія вы рабілі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўзгадаеце там пра шляхі вашыя і пра ўсе дзеі вашыя, якімі вы апаганьвалі сябе, і пагардзіце самімі сабою за ўсе зладзействы вашыя, якія вы рабілі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ўзгадаеце там шляхі вашы ды ўсе злачынствы вашы, якімі вы апаганіліся, і самі адчуеце гідкасць да сябе, калі падумаеце аб усіх вашых ліхотах, якіх дапусціліся. |
Чуючы, Я чуў Эфраіма, які скардзіцца: “Ты пакараў мяне, і я пакараны, як цяля ненавучанае. Навярні мяне, і я навярнуся, бо Ты — ГОСПАД, Бог мой!
І вы ўзгадаеце шляхі вашыя ліхія і ўчынкі вашыя, якія не [былі] добрыя, і будзеце брыдзіцца саміх сябе з прычыны беззаконьняў вашых і брыдотаў вашых.
І яны панясуць ганьбу сваю і ўсю нявернасьць сваю, якой яны адступіліся ад Мяне, калі Я пасялю іх у зямлі іхняй у бясьпецы, і ніхто ня будзе палохаць іх,
Тыя, што застануцца пры жыцьці, будуць памятаць пра Мяне сярод народаў, куды будуць пераселеныя, бо Я скрышу сэрца іхняе чужаложнае, якое адступіла ад Мяне, і вочы іхнія, якія чужаложаць з ідаламі. І яны будуць брыдзіцца самімі сабою дзеля бязбожнасьці, якую чынілі ў-ва ўсіх брыдотах сваіх.
Пайду, вярнуся на месца Маё, аж пакуль не прызнаюць віну сваю і будуць шукаць аблічча Маё. У прыгнечанасьці сваёй будуць пільна шукаць Мяне.
А мытнік, стаўшы здалёк, не хацеў нават падняць вачэй у неба, але біў сябе ў грудзі, кажучы: “Божа! Будзь міласьцівы да мяне, грэшніка”.
Бо, вось, самае тое, што вы засмуціліся паводле Бога, якую вялікую дбайнасьць учыніла ў вас, і абарону, і абурэньне, і страх, і жаданьне, і руплівасьць, і адплату! У-ва ўсім вы паказалі сябе чыстымі ў гэтай справе.