У гарадах горных, у гарадах лагчынных, у гарадах Нэгеву, у зямлі Бэн’яміна, у ваколіцах Ерусаліму і ў гарадах Юды зноў будуць праходзіць авечкі праз рукі таго, хто [іх] лічыць, кажа ГОСПАД.
ЕЗЭКІІЛЯ 20:37 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І правяду вас пад дубцом, і завяду вас у путы запавету. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І правяду вас пад жазлом і ўвяду вас у повязі запавета. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і правяду вас пад палкай Маёю, і правяду вас у путах запавету. |
У гарадах горных, у гарадах лагчынных, у гарадах Нэгеву, у зямлі Бэн’яміна, у ваколіцах Ерусаліму і ў гарадах Юды зноў будуць праходзіць авечкі праз рукі таго, хто [іх] лічыць, кажа ГОСПАД.
А вам, авечкі Мае, гэта кажа Госпад ГОСПАД: “Вось, Я буду судзіць паміж авечкай і авечкай, паміж баранамі і казламі.
І Я заключу з імі запавет супакою, і прыбяру зьвяроў ліхіх з зямлі гэтай, і яны будуць жыць у пустыні бясьпечна, і будуць спаць у лясах.
І Я заключу з імі запавет супакою, і будзе гэта запавет вечны з імі. І Я ўмацую іх, і памножу, і сьвятыня Мая будзе сярод іх на вякі.
Я навяду на вас меч, мсьціўцу за парушэньне запавету. А калі паўцякаеце ў гарады вашыя, Я пашлю заразу на вас, і будзеце выдадзеныя ў рукі ворагаў.
Кожная дзесяціна з валоў і авечак, усё дзясятае, што праходзіць пад кіем пастуха, пасьвячона ГОСПАДУ.
“Толькі вас Я пазнаў з усіх плямёнаў зямлі. Таму пакараю вас за ўсе беззаконьні вашыя.