Калі я гляджу на неба Тваё, твор пальцаў Тваіх, на месяц і на зоркі, якія Ты паставіў,
ЕЗЭКІІЛЯ 2:1 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І Ён сказаў мне: «Сыне чалавечы, стань на ногі твае. Я буду прамаўляць да цябе». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Такая была ўява падабенства славы Гасподняй. Убачыўшы гэта, я ўпаў на аблічча сваё і чуў голас Таго, Які гаварыў, і Ён сказаў мне: «сыне чалавечы! стань на свае ногі, і Я буду гаварыць з табою». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Гэтае бачанне падобнае да славы Госпада. І ўбачыў яго, і ўпаў на твар мой, ды пачуў я голас Таго, Хто гаварыў. І сказаў Ён мне: «Сын чалавечы, стань на ногі твае, і Я буду гаварыць да цябе». |
Калі я гляджу на неба Тваё, твор пальцаў Тваіх, на месяц і на зоркі, якія Ты паставіў,
Як зьяўленьне вясёлкі на воблаках у дзень дажджлівы, такі быў выгляд бляску таго наўкола. Ён [меў] выгляд, падобны да славы ГОСПАДА. І я ўбачыў яе, і ўпаў на аблічча маё, і пачуў голас, які прамаўляў.
І ты, сыне чалавечы, зрабі сабе рэчы для выгнаньня, і ўдзень на вачах іхніх выйдзі з месца твайго, і ідзі ў іншае [месца] на вачах іхніх. Можа, яны ўбачаць, хоць яны — дом бунтаўнікоў.
«Сыне чалавечы, прароч пра прарокаў Ізраіля, якія прарочаць, і кажы прарокам, якія [прарочаць] з сэрца свайго: “Слухайце слова ГОСПАДА.
«Сыне чалавечы, калі якая зямля саграшыць супраць Мяне нявернасьцю, Я выцягну руку Маю супраць яе і зламлю падпору хлеба, і спашлю на яе голад, і вынішчу на ёй чалавека і быдла.
«Сыне чалавечы, гэтыя людзі ўвялі ў сэрцы свае ідалаў сваіх і паставілі перад абліччам сваім тое, што было прычынаю грэху іхняга. Ці ж пытаючыся, будуць пытацца ў Мяне [парады]?
«Сыне чалавечы, ці дрэва вінаграду лепшае за ўсе дрэвы лісьцёвыя, якія сярод дрэваў у лесе?
і сказаў мне: «Сыне чалавечы, Я пасылаю цябе да сыноў Ізраіля, да народу бунтаўнікоў, якія бунтуюцца супраць Мяне; яны і бацькі іхнія выступаюць супраць Мяне да дня сёньняшняга.
А ты, сыне чалавечы, ня бойся іх і ня бойся словаў іхніх, хоць яны вакол цябе — асот і церні, і ты сядзіш сярод скарпіёнаў. Ня бойся словаў іхніх і ня бойся абліччаў іхніх, бо яны — дом бунтаўнікоў.
А ты, сыне чалавечы, слухай, што Я прамаўляю да цябе, і ня будзь бунтаўніком, як гэты дом бунтаўнічы. Адчыні вусны твае і зьеш тое, што Я дам табе».
«Сыне чалавечы, прамоў да старшыняў Ізраіля і скажы ім: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Вы прыйшлі, каб шукаць Мяне? Як жывы Я, не адкажу вам, кажа Госпад ГОСПАД”.
І сказаў Ён мне: «Сыне чалавечы, зьеш тое, што знайшоў, зьеш скрутак гэты, і ідзі прамаўляць да дому Ізраіля».
І Ён сказаў мне: «Сыне чалавечы, усе словы Мае, якія Я прамаўляў да цябе, вазьмі ў сэрца тваё, і слухай вушамі тваімі.
«Сыне чалавечы, Я паставіў цябе вартаваць дом Ізраіля. І ты пачуеш слова з вуснаў Маіх, і папярэдзіш іх ад Мяне.
І сказаў Ён мне: «Сыне чалавечы, ідзі да дому Ізраіля і прамаўляй да іх словамі Маімі.
І Ён сказаў мне: «Сыне чалавечы, ці ажывуць косткі гэтыя?» А я сказаў: «Госпадзе ГОСПАДЗЕ, Ты ведаеш».
А ты, сын чалавечы, вазьмі таблічку гліняную, пакладзі яе перад абліччам тваім і накрэсьлі на ёй горад Ерусалім.
І сказаў мне чалавек той: «Сыне чалавечы, паглядзі вачыма тваімі і паслухай вушамі тваімі, і зьвярні сэрца тваё на ўсё тое, што я табе пакажу, бо ты прыведзены сюды на тое, каб убачыць гэта. Паведамі дому Ізраіля пра ўсё, што ты ўбачыш».
І Ён сказаў мне: «Сыне чалавечы, гэта кажа Госпад ГОСПАД. Вось пастановы адносна ахвярніка на дзень, калі ён будзе пабудаваны, каб на ім складаць цэласпаленьні і каб акрапляць яго крывёй.
А ты, сын чалавечы, вазьмі сабе меч востры і скарыстай яго як лязо, і пагалі сабе ім галаву і бараду. І вазьмі шалі вагаў, і падзялі тыя [валасы].
«А ты, сыне чалавечы, [слухай]. Гэта кажа Госпад ГОСПАД да зямлі Ізраіля. Канец прыходзіць, канец для чатырох краёў зямлі.
І ён сказаў мне: «Данііле, муж найкаштоўнейшы, зразумей словы, якія я гавару табе, і стань на месцы сваім, бо цяпер я пасланы да цябе». І калі ён гаварыў гэтае слова да мяне, я стаяў, дрыжучы.
і сказаў: «Ня бойся, муж найкаштоўнейшы! Супакой табе! Будзь цьвёрды і будзь моцны!» І калі ён гаварыў да мяне, я ўмацаваўся і сказаў: «Кажы, пане мой, бо ты ўмацаваў мяне».
І ён падыйшоў да месца майго, і калі ён прыйшоў, я спалохаўся і ўпаў на аблічча маё; і ён сказаў мне: “Зразумей, сыне чалавечы, што пра час канца відзеж гэты”.
Бо так палюбіў Бог сьвет, што Сына Свайго Адзінароднага аддаў, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, але меў жыцьцё вечнае.
але паўстань і стань на ногі твае, бо Я дзеля таго зьявіўся табе, каб выбраць цябе паслугачом і сьведкам таго, што ты бачыў і што Я зьяўлю табе,
І ён, дрыжучы і жахаючыся, сказаў: «Госпадзе, што хочаш, каб я рабіў?» І Госпад [кажа] да яго: «Устань і ідзі ў горад, і будзе табе сказана, што ты мусіш рабіць».