і сказала Абрагаму: «Выгані гэтую нявольніцу і сына ейнага, бо ня будзе мець спадчыну сын нявольніцы гэтай з сынам маім Ісаакам».
ЕЗЭКІІЛЯ 16:5 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Не паспагадала табе нічыё вока, каб зрабіць для цябе адну з [паслугаў] гэтых з літасьці да цябе. І выкінулі цябе на аблічча поля з абыякавасьцю да душы тваёй у дзень нараджэньня твайго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Нічыё вока не ўмілажалілася зь цябе, каб зь літасьці да цябе зрабіць табе што-небудзь з гэтага; але ты выкінута была на поле, паводле пагарды да жыцьця твайго, у дзень нараджэньня твайго. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Не пашкадавала цябе нічыё вока, каб зрабіць для цябе адно з гэтага з літасці да цябе, але ў дзень твайго нараджэння выкінулі цябе на паверхню зямлі з абыякавасцю да душы тваёй. |
і сказала Абрагаму: «Выгані гэтую нявольніцу і сына ейнага, бо ня будзе мець спадчыну сын нявольніцы гэтай з сынам маім Ісаакам».
I загадаў фараон усяму народу свайму, кажучы: «Кожнага сына, які народзіцца [ў Гебраяў], кідайце ў раку; а кожную дачку пакідайце жывую».
Ці ж забудзецца жанчына пра немаўля сваё, каб не пашкадавала сына ўлоньня свайго? Але [нават] калі яна забудзецца, Я не забудуся пра цябе!
Будзе ён пахаваны, як хаваюць асла. Выцягнуць яго і кінуць па-за брамамі Ерусаліму”.
Выцяклі сьлязьмі вочы мае, унутранасьці мае скорчыліся, вантробы мае вываліліся на зямлю з прычыны загубы дачкі народу майго, калі дзеці і немаўляты зьнемагаюць на вуліцах гораду.
Уставай, галасі сярод ночы, на пачатку варты [начной] вылівай, як ваду, сэрца сваё перад абліччам Госпада; узьнімі рукі свае да Яго за душу немаўлятаў тваіх, якія зьнемагаюць з голаду на ростанях усіх вуліцаў.
Рукі жанчынаў чульлівых варылі дзетак сваіх, якія сталіся ежаю для іх у [час] загубы дачкі народу майго.
Нават цмокі марскія даюць грудзі, кормяць дзіцянят сваіх; а дачка народу майго [сталася] бязьлітаснай, як страус у пустыні.
І Я праходзіў каля цябе, і ўбачыў цябе, як ты трапяталася ў крыві тваёй, і Я сказаў табе, калі [ты была] ў крыві тваёй: “Жыві!” І Я сказаў табе, калі [ты была] ў крыві тваёй: “Жыві!”
А ты, сыне чалавечы, ня бойся іх і ня бойся словаў іхніх, хоць яны вакол цябе — асот і церні, і ты сядзіш сярод скарпіёнаў. Ня бойся словаў іхніх і ня бойся абліччаў іхніх, бо яны — дом бунтаўнікоў.
І кожны, хто на абліччы поля дакранецца або забітага мячом, або памёршага, або костак людзкіх, або магілы, будзе нячысты сем дзён.
Ён знайшоў яго ў зямлі пустыннай, у [зямлі] пустой і бязьлюднай, дзе выюць [шакалы]. Ён асланяў яго, даглядаў яго і захоўваў яго, як зрэнку вока Свайго.