ЕЗЭКІІЛЯ 12:20 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Населеныя гарады будуць спустошаныя, і зямля станецца пустэчаю. І вы даведаецеся, што Я — ГОСПАД”». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І будуць спустошаны населеныя гарады, і зямля зробіцца пустою, і ўведаеце, што Я - Гасподзь. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і населеныя зараз гарады апусцеюць, і зямля стане пустыняй, і даведаецеся, што Я — Госпад”». |
Спусташэньнем будзе спустошана зямля і рабаваньнем разрабаваная, бо ГОСПАД прамовіў гэткае слова.
І загалосяць, і жалобай апрануцца брамы ейныя, і будзе яна спустошаная, і сядзе на зямлі.
Бо гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Бог Ізраіля. Вось, Я зраблю, што спыніцца на гэтым месцы, на вачах вашых і ў дні вашыя голас вясёласьці і голас радасьці, голас жаніха і голас нявесты”.
і скажы ім: “Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў. Я гэтак разаб’ю народ гэты і горад гэты, як разьбіваецца посуд ганчара, які ня можа ўжо быць напраўлены. Будуць хаваць у Тафэце, таму што ня будзе месца на пахаваньне.
вось, Я пашлю і зьбяру ўсе плямёны поўначы, кажа ГОСПАД, і Навухаданосара, валадара Бабілону, слугу Майго. І Я прывяду іх на зямлю гэтую, і на жыхароў ейных, і на ўсе народы навокал, і зраблю іх закляцьцем, і ўчыню іх страхоцьцем, і пасьмешышчам, і руінай вечнай.
Вось, Я загадаю, кажа ГОСПАД, і прывяду іх зноў супраць гораду гэтага, і будуць яны ваяваць супраць яго, і здабудуць яго, і спаляць агнём, і гарады Юды Я зраблю пусткаю, без жыхароў».
Выйшаў леў з гушчара свайго і нішчыцель народаў вырушыў. Пакінуў ён сваё месца паселішча, каб зрабіць зямлю тваю пусткаю; гарады твае будуць разбураны і без жыхароў.
І яны даведаюцца, што Я — ГОСПАД, калі расьцярушу іх сярод народаў і раскідаю іх у [розныя] землі.
Дзеля гэтага так кажа Госпад ГОСПАД. Як з дрэвам вінаграду сярод, дрэваў у лесе, якое Я ўкінуў у агонь на спаленьне, так зраблю з жыхарамі Ерусаліму.
дзеля гэтага прароч і скажы: "Гэта кажа Госпад ГОСПАД. За тое, што пустошылі і тапталі вас адусюль навокал, каб вы сталіся ўласнасьцю рэшты народаў і былі ўзятыя на кончык языка і на прыказку ў народзе,
І Я зраблю цябе спусташэньнем і ганьбаю сярод народаў, якія вакол цябе, на вачах усіх мінакоў.
І цяпер пачуй, Божа наш, малітву слугі Твайго і маленьне ягонае, і няхай зазьзяе аблічча Тваё над сьвятыняй Тваёй, якая спустошана, дзеля [Цябе], Госпадзе!
Гарады вашыя зраблю руінамі, і спустошу сьвятыні вашыя, і не прыйму больш паху ахвяраў вашых.
А вас Я расьцярушу між народамі і пушчу меч усьлед за вамі; і будзе зямля вашая пусткаю, а гарады вашыя будуць руінамі.