ЕЗЭКІІЛЯ 12:18 - Біблія (пераклад А.Бокуна) «Сыне чалавечы, хлеб твой будзеш есьці з трывогаю і ваду тваю будзеш піць з непакоем і страхам, Біблія (пераклад В. Сёмухі) сыне чалавечы! хлеб твой еж з трапятаньнем, і ваду тваю пі з дрыжаньнем і смуткам. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Сын чалавечы, з трывогаю будзеш есці хлеб свой, але і ваду сваю будзеш піць з неспакоем і смуткам. |
Ап’яненьнем і болем будзеш напоўненая, [бо гэта] келіх спусташэньня і смутку, келіх сястры тваёй, Самарыі.
А тая ежа, якую будзеш есьці, [будзе] важыць дваццаць сыкляў на дзень; час ад часу будзеш есьці яе.
І толькі я, Данііл, бачыў гэты відзеж, а людзі, якія былі са мною, ня бачылі гэтага відзежу, але страх вялікі ахапіў іх, і яны ўцяклі, каб схавацца.
Калі Я зьнішчу вашую падпору хлебную, тады пекчы будуць дзесяць жанчынаў хлеб сабе ў адной печцы і будуць выдаваць пад мерку, і вы будзеце есьці, і не насыціцеся!
А для тых, хто з вас застанецца, Я спашлю страх у сэрцы іхнія ў зямлі ворагаў іхніх. Будзе палохаць іх шум лістка, што ляціць, і будуць уцякаць, як ад мяча; і хоць ніхто ня будзе за імі гнацца, і будуць падаць.
будзеш служыць ворагам тваім, якіх ГОСПАД спашле на цябе, у голадзе і смазе, у голасьці і нястачы ўсяго, і яны павесяць ярмо жалезнае на карак твой, пакуль ня вынішчаць цябе.
І ня будзеш ты мець супакою ў гэтых народаў, і ня будзе мець супачынку стапа нагі тваёй. І дасьць там табе ГОСПАД сэрца дрыготкае, вочы заплаканыя і душу збалелую.