Колы былі зробленыя, як робіцца кола для возу. Восі іхнія, абады іхнія, і ступіцы іхнія, усё было адлітае.
ЕЗЭКІІЛЯ 1:18 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Абруч іхні быў велізарны; і выгляд іх і абручоў іхніх у-ва ўсіх чатырох быў поўны вачэй кругом. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А абады на іх - высокія і страшныя былі яны; абады на ўсіх чатырох вакол былі поўныя вачэй. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А абады іх былі велізарныя і жахлівага выгляду; і абады іх былі поўныя вачэй вакол усіх чатырох. |
Колы былі зробленыя, як робіцца кола для возу. Восі іхнія, абады іхнія, і ступіцы іхнія, усё было адлітае.
Бо як неба высока над зямлёю, так вышэйшыя шляхі Мае ад шляхоў вашых, і думкі Мае — ад думак вашых.
Усё іх цела, плечы, рукі, крылы і колы ў-ва ўсіх чатырох былі запоўненыя кругом вачыма.
Бо тыя, якія пагарджалі днём малых [пачаткаў], будуць радавацца і ўбачаць адвес з волава ў руцэ Зэрубабэля. А гэтыя сем — вочы ГОСПАДА, якія абыходзяць усю зямлю”.
І перад пасадам — мора шкляное, падобнае да крышталю, і па сярэдзіне пасаду і вакол пасаду — чатыры жывёлы, поўныя вачэй спераду і ззаду.
І чатыры жывёлы, кожная па сабе, мелі па шэсьць крылаў наўкола, і ўсярэдзіне поўныя вачэй; і ня маюць яны супачынку ўдзень і ўначы, кажучы: «Сьвяты, Сьвяты, Сьвяты Госпад Бог Усеўладны, Які быў, і Які ёсьць, і Які прыходзіць».