А як ён марудзіў, схапілі тыя мужы за руку яго, і за руку жонку ягоную, і за руку абедзьвух дачок ягоных, бо ГОСПАД меў спагаду да яго, і вывелі яго, і паставілі па-за горадам.
ДРУГІ ЗАКОН 6:21 - Біблія (пераклад А.Бокуна) ты скажаш сыну твайму: “Былі мы нявольнікамі ў фараона ў Эгіпце, але вывеў нас ГОСПАД з Эгіпту рукою моцнаю, Біблія (пераклад В. Сёмухі) дык скажы сыну твайму: «рабамі былі мы ў фараона ў Егіпце, але Гасподзь вывеў нас зь Егіпта рукою моцнаю, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) скажы яму: “Былі мы нявольнікамі ў фараона ў Егіпце, але вывеў нас Госпад з Егіпта рукой дужай, |
А як ён марудзіў, схапілі тыя мужы за руку яго, і за руку жонку ягоную, і за руку абедзьвух дачок ягоных, бо ГОСПАД меў спагаду да яго, і вывелі яго, і паставілі па-за горадам.
І ўскладуць на Бога надзею сваю, і не забудуцца пра дзеяньні Божыя, і прыказаньні Ягоныя будуць захоўваць,
I станецца, што спытаецца ў цябе сын твой заўтра, кажучы: “Што гэта?”, і ты скажы яму: “Моцнаю рукою вывеў нас ГОСПАД з Эгіпту, з дому няволі.
I будзе [гэта] знакам на руцэ тваёй і павязкаю між вачэй тваіх, бо моцнаю рукою вывеў нас ГОСПАД з Эгіпту».
I сказаў Майсей народу: «Памятайце гэты дзень, у які вы выйшлі з Эгіпту, з дому няволі, бо рукою моцнаю вывеў вас ГОСПАД адгэтуль, і ня ешце кіслага.
I будзе для цябе гэта знакам на руцэ тваёй і памяткаю між вачыма тваімі, каб Закон ГОСПАДА быў на вуснах тваіх, бо рукою моцнаю вывеў цябе ГОСПАД з Эгіпту.
I Я ведаю, што ня дасьць вам валадар Эгіпту ісьці, хіба [будзе змушаны] рукой магутнай.
Слухайце Мяне вы, якія імкнецеся да праведнасьці, якія шукаеце ГОСПАДА. Паглядзіце на скалу, з якой вы высечаныя, і на глыбіню ямы, з якой вы выцягнутыя.
Памятай, што ты быў нявольнікам у зямлі Эгіпецкай, і вызваліў цябе ГОСПАД, Бог твой. Дзеля гэтага я загадваю табе гэта слова сёньня.
Або ці спрабаваў які бог прыйсьці і выбраць сабе народ спасярод [іншых] народаў праз выпрабаваньні, знакі, цуды і войны, рукою моцнаю і рамяном узьнятым праз жахі вялікія, як ўсё, што зрабіў вам ГОСПАД, Бог ваш, у Эгіпце на вачах тваіх?
І памятай, што ты быў нявольнікам у зямлі Эгіпецкай, і што вывеў цябе адтуль ГОСПАД, Бог твой, рукою моцнаю і рамяном узьнятым, і таму загадаў табе ГОСПАД, Бог твой, адзначаць дзень супачынку.
Калі спытаецца цябе ў будучыні сын твой, кажучы: “Што гэта за сьведчаньні, пастановы і прысуды, якія загадваў вам ГОСПАД, Бог наш?”,
і чыніў цуды і знакі вялікія і жудасныя ў Эгіпце супраць фараона і ўсяго дому ягонага на вачах нашых,