Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ДРУГІ ЗАКОН 32:40 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

Я падыму да неба руку Маю і скажу: "Жыву вечна!"

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Я падымаю да нябёсаў руку Маю і кажу: Я жыву вечна!

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Падыму аж да неба руку Маю і скажу: “Я жыву вечна!

Глядзіце раздзел



ДРУГІ ЗАКОН 32:40
19 Крыжаваныя спасылкі  

І сказаў Абрам валадару Садому: «Узьнімаю руку маю да ГОСПАДА, Бога Найвышэйшага, Пана неба і зямлі,


I пасадзіў [Абрагам] гай у Бээр-Шэве, і клікаў там імя ГОСПАДА, Бога вечнага.


Жыве ГОСПАД, дабраслаўлёная скала мая, і няхай узвысіцца Бог збаўленьня майго.


Выбаў мяне і выратуй мяне ад рукі сыноў чужынскіх, вусны якіх гавораць марнае, а правіца іхняя — правіца хлусьні.


вусны якіх гавораць марнае, а правіца іхняя — правіца хлусьні.


I Я прывяду вас у тую зямлю, пра якую Я падняў руку Сваю, каб даць яе Абрагаму, Ісааку і Якубу, і дам яе вам на ўласнасьць. Я — ГОСПАД”».


І калі будзеш прысягаць: “Як жывы ГОСПАД!” у праў­дзе, судзе і праведнасьці, народы будуць дабраслаўляцца і будуць хваліцца ў Ім.


Дзеля гэтага паслухай слова ГОСПАДА, ты, увесь Юда, які жыве ў зямлі Эгіпецкай. Вось, Я прысягаю на імя Маё вялікае, кажа ГОСПАД, што ў-ва ўсёй зямлі Эгіпецкай ня будзе больш клікаць імя Маё вуснамі [сваімі] ніхто з мужоў Юды, кажучы: “Як жывы Гос­пад ГОСПАД!”


І скажаш ім: “Гэта кажа Гос­пад ГОСПАД. У той дзень, калі Я выбраў Ізраіля і падняў руку Маю, [прысягаючы] насеньню дому Якуба, і аб’явіўся ім у зямлі Эгіпецкай, і падняў руку Маю да іх, кажучы: “Я — ГОСПАД, Бог ваш”,


у той дзень Я падняў руку Маю да іх, каб вывесьці іх з зямлі Эгіпецкай у зямлю, якую выбраў для іх, якая ацякае малаком і мёдам, пэрліну спасярод усіх земляў.


Дзеля таго, што Я ўдару пасярод цябе праведніка і бязбожніка, выйдзе меч Мой з похваў ягоных на ўсякае цела ад поўдня да поўначы.


І даведаецца ўсякае цела, што Я, ГОСПАД, выцягнуў меч Мой з похваў ягоных, і ён [да іх] ужо ня вернецца”.


І я пачуў мужа, апранутага ў ільняныя [шаты], які [быў] над водамі ракі. І ён падняў правіцу сваю і лявіцу сваю да неба, і прысягнуў на Таго, Які жыве вечна, што [міне] час вызначаны, часы і палова [вызначанага часу], і калі скончыцца разьбіваньне [сілы] рукі народу сьвятога, тады зьдзейсьніцца ўсё гэта.


Але, як Я жывы, слава ГОСПАДА напоўніць усю зямлю!


падаюць дваццаць чатыры старосты перад Тым, Які сядзіць на пасадзе, і пакланяюцца Таму, Які жыве на вякі вякоў, і кідаюць свае вянкі перад пасадам, кажучы:


І калі жывёлы аддаюць славу, і пашану, і падзяку Таму, Які сядзіць на пасадзе, Які жыве на вякі вякоў,