І ня будуць больш казаць пра цябе “пакінутая”, і пра зямлю тваю ня будуць больш казаць “спустошаная”, бо назавуць цябе “Маё ўпадабаньне ў ёй”, а зямлю тваю — “замужняя”, бо ўпадабаў цябе ГОСПАД, і зямля твая будзе замужам.
ДРУГІ ЗАКОН 30:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І ГОСПАД, Бог твой, дасьць табе посьпех у-ва ўсіх працах рук тваіх, у пладах улоньня твайго, і ў прыплодзе жывёлы тваёй, і ў плодзе зямлі тваёй табе на дабро. Бо вернецца ГОСПАД, каб цешыцца з цябе, [даючы] даброцьці, як цешыўся Ён з бацькоў тваіх, Біблія (пераклад В. Сёмухі) зь лішкам дасьць табе Гасподзь, Бог твой, посьпех ва ўсякіх дзеях рук тваіх, у плодзе ўлоньня твайго, у плодзе быдла твайго, у плодзе зямлі тваёй; бо зноў радавацца будзе Гасподзь за цябе, дабрадзеючы табе, як Ён радаваўся за бацькоў тваіх, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і Госпад, Бог твой, дасць табе вялікі поспех ва ўсіх справах рук тваіх, у пладах улоння твайго, і ў прыплодзе жывёлы тваёй, і ва ўрадлівасці зямлі тваёй, у дастатку ўсіх рэчаў. Бо навернецца Госпад, каб цешыцца з цябе ва ўсіх дабротах, як цешыўся Ён з бацькоў тваіх, |
І ня будуць больш казаць пра цябе “пакінутая”, і пра зямлю тваю ня будуць больш казаць “спустошаная”, бо назавуць цябе “Маё ўпадабаньне ў ёй”, а зямлю тваю — “замужняя”, бо ўпадабаў цябе ГОСПАД, і зямля твая будзе замужам.
Бо як юнак жэніцца з дзяўчынаю, так Будаўнік твой ажэніцца з табою, і як жаніх цешыцца з нявесты, так будзе цешыцца з цябе Бог твой.
І Я буду радавацца з Ерусаліму, і буду цешыцца з народу Майго, і ня будзе больш чуваць у ім голас плачу і голас нараканьня.
«Вось, надыходзяць дні, кажа ГОСПАД, і Я засею дом Ізраіля і дом Юды насеньнем людзей і насеньнем быдла.
І станецца, як Я чуваў на імі, каб вырываць і раскідаць, руйнаваць і нішчыць, і рабіць зло, так буду чуваць на імі, каб адбудаваць і засадзіць, кажа ГОСПАД.
І Я буду цешыцца з іх, калі буду рабіць дабро для іх, і пасялю іх у зямлі гэтай у праўдзе, з усяго сэрца Майго і з усёй душы Маёй”.
І станецца [Ерусалім] у Мяне імем радасьці і хвалы, і славы для ўсіх народаў зямлі, якія пачуюць пра ўсе дабарадзействы, што Я зрабіў яму. І будуць яны баяцца, і будуць трымцець дзеля ўсяго дабра і дзеля ўсяго супакою, якія Я зрабіў для яго.
Я дам вам дажджы ў патрэбны час, і зямля будзе даваць ураджай, і дрэвы палявыя дадуць плады свае.
І Я дам мір у зямлі вашай, і будзеце вы спаць, і ня будзе каму вас палохаць. І Я прыбяру дзікіх зьвяроў з зямлі, і меч ня будзе праходзіць па зямлі вашай.
ГОСПАД, Бог твой, сярод цябе, Волат, Які збаўляе. Ён цешыцца з цябе ў радасьці, Ён супакоіць [цябе] любоўю Сваёй, Ён будзе радавацца з цябе з ускліканьнем.
А з таго трэба цешыцца і радавацца, што брат твой гэты быў мёртвы і ажыў, прападаў і знайшоўся”».
Дабраслаўлёны плод улоньня твайго і плод зямлі тваёй, плод жывёлы тваёй, і нараджэньне валоў тваіх, і прыплод авечак тваіх.
Як перад гэтым цешыўся ГОСПАД з вас, добра вам робячы і памнажаючы вас, так будзе цешыцца ГОСПАД з вас, нішчачы вас і сьціраючы з зямлі, у якую ты ідзеш, каб авалодаць ёю.
А ты навернешся, і будзеш слухаць голас ГОСПАДА, і будзеш выконваць усе прыказаньні Ягоныя, якія я загадваю табе сёньня.
Дабраслаўлёны ты будзеш больш за ўсе народы. Ня будзе ў цябе бясплоднага і бясплоднай, як у людзей, так і ў жывёлы тваёй.