Вось, Ты выганяеш мяне сёньня з аблічча зямлі, і буду хавацца ад аблічча Твайго, і буду я выгнанцам і ўцекачом на зямлі, і станецца, што кожны, хто сустрэне мяне, заб’е мяне».
ДРУГІ ЗАКОН 30:1 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І станецца, што прыйдуць на цябе ўсе словы гэтыя дабраславенства і праклёну, якія я абвясьціў перад абліччам тваім, і ты возьмеш іх у сэрца сваё сярод усіх народаў, да якіх выгнаў цябе ГОСПАД, Бог твой. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі прыйдуць на цябе ўсе словы гэтыя - дабраславеньне і пракляцьце, якія выклаў я табе, і прымеш іх да сэрца свайго сярод усіх народаў, у якіх расьсее цябе Гасподзь, Бог твой, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Калі споўняцца на табе ўсе гэтыя словы, дабраславенне і праклён, якія я абвясціў перад абліччам тваім, і ты прымеш іх у сэрца сваё сярод усялякіх народаў, па якіх раскідаў цябе Госпад, Бог твой, |
Вось, Ты выганяеш мяне сёньня з аблічча зямлі, і буду хавацца ад аблічча Твайго, і буду я выгнанцам і ўцекачом на зямлі, і станецца, што кожны, хто сустрэне мяне, заб’е мяне».
Ты пачуй з неба, і прабач грэх народу Твайго, Ізраіля, і вярні іх у зямлю, якую Ты даў бацькам іхнім.
Бо калі вы вернецеся да ГОСПАДА, тады браты вашыя і дзеці вашыя [знойдуць] ласку перад абліччам тых, якія забралі іх у палон, і вернуцца ў зямлю гэтую; бо літасьцівы і спагадлівы ГОСПАД, Бог ваш, і Ён не адверне аблічча ад вас, калі вы навернецеся да Яго».
Але калі вернецеся да Мяне і будзеце захоўваць прыказаньні Мае і выконваць іх, хоць бы вы былі выгнаныя на канцы неба, і адтуль Я зьбяру вас, і, прыводзячы, прывяду вас на месца, якое Я выбраў, каб жыло там імя Маё!”
І Я буду знойдзены вамі, кажа ГОСПАД, і Я адмяню няволю вашую і зьбяру вас спасярод усіх народаў і з усіх месцаў, у якія Я выгнаў вас, кажа ГОСПАД, і вярну вас у месца, з якога Я выгнаў вас.
Толькі зьведай беззаконьне тваё, што ты бунтавалася супраць ГОСПАДА, Бога твайго, і што бадзялася па ўсіх шляхах з чужынцамі пад кожным дрэвам зялёным, а голасу Майго ня слухала, кажа ГОСПАД.
І будзе выбіраць лепш сьмерць, чым жыцьцё, уся рэшта, якая застанецца з роду гэтага ліхога ў-ва ўсіх месцах, у якія Я выганю іх, кажа ГОСПАД Магуцьцяў.
Ён убачыў і, адварочваючыся, адвярнуўся ад усіх злачынстваў сваіх, якія ўчыніў, і будзе жыць і жыць, і не памрэ.
Тыя, што застануцца пры жыцьці, будуць памятаць пра Мяне сярод народаў, куды будуць пераселеныя, бо Я скрышу сэрца іхняе чужаложнае, якое адступіла ад Мяне, і вочы іхнія, якія чужаложаць з ідаламі. І яны будуць брыдзіцца самімі сабою дзеля бязбожнасьці, якую чынілі ў-ва ўсіх брыдотах сваіх.
І Я расьсею іх паміж народамі, але ў [зямлі] далёкай яны будуць узгадваць Мяне, і будуць жыць з сынамі сваімі, і вернуцца.
Апамятаўшыся, ён сказаў: “Колькі парабкаў у бацькі майго маюць лішак хлеба, а я паміраю з голаду!
І ГОСПАД расьцярушыць вас сярод усіх народаў, ад канца зямлі да канца зямлі, і там будзеш ты служыць багам чужым, якіх ня ведаў ты і бацькі твае, дрэву і камяням.
І ўзгарэўся гнеў ГОСПАДА супраць зямлі гэтай, і Ён спаслаў на яе ўсе праклёны, запісаныя ў кнізе гэтай.
І выгнаў ГОСПАД іх з зямлі іхняй у гневе, ярасьці і абурэньні вялікім, і выгнаў іх у зямлю чужую, як гэта ёсьць сёньня”.
За сьведкаў супраць вас сёньня клічу неба і зямлю, што я кладу перад абліччам тваім жыцьцё і сьмерць, дабраславенства і праклён. Выбірай жыцьцё, каб жыў ты і насеньне тваё,
І будзе судзіць ГОСПАД народ Свой, і пашкадуе Ён слугаў Сваіх, калі ўбачыць, што рука іхняя аслабела і што няма ані нявольнікаў, ані вольных.