А ў чатырнаццатым годзе прыйшоў Кедарляамэр і валадары, якія з ім, і пабілі Рэфаімаў у Аштэрот-Карнаіме, і Зузімаў у Гаме, і Эмімаў у Шавэ-Кірыятаіме,
ДРУГІ ЗАКОН 3:13 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А рэшту Гілеаду і ўвесь Башан, валадарства Ога, я даў палове калена Манасы, увесь абшар Аргоб. А ўвесь Башан называўся зямлёй Рэфаімаў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) а рэшту Галаада і ўвесь Васан, царства Ога, аддаў я палавіне племя Манасіінага, усю вобласьць Аргаў з усім Васанам. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Рэшту Галаада і ўвесь Басан, царства Ога, даў я палове пакалення Манасы, увесь абшар Аргоба; увесь гэты прастор Басана называецца зямлёю рэфаімаў. |
А ў чатырнаццатым годзе прыйшоў Кедарляамэр і валадары, якія з ім, і пабілі Рэфаімаў у Аштэрот-Карнаіме, і Зузімаў у Гаме, і Эмімаў у Шавэ-Кірыятаіме,
ад Ярдану на ўсход сонца, усю зямлю Гілеад, Гада, Рубэна і Манасу, ад Араэру, які над ракою Арнон, Гілеад, і Башан.
І прыйшлі вы на месца гэтае, і выйшлі Сыгон, валадар Хешбону, і Ог, валадар Башану, супраць вас вайною, і мы іх пабілі.
І забралі мы зямлю іхнюю, і аддалі яе на ўласнасьць [сынам] Рубэна і Гада і палове калена Манасы.
І ўзялі мы на ўласнасьць у той час усю зямлю гэтую ад Араэру, які над ручаём Арнон, і палову гары Гілеад, і гарады іхнія я даў [сынам] Рубэна і Гада.
Яір, сын Манасы, узяў увесь абшар Аргоб аж да мяжы [сыноў] Гешура і Мааха, і назваў яго імем сваім. І да сёньня [называюць гэтую частку] Башану Хавот-Яір.
І здабылі мы ўсе гарады ягоныя ў той час, і не засталося гораду, які б мы не занялі, шэсьцьдзясят гарадоў, увесь абшар Аргоб, валадарства Ога ў Башане.