ДРУГІ ЗАКОН 28:17 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Пракляты кош твой і дзяжа твая. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Праклятыя будуць засекі твае і кладоўкі твае. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Пракляты кош твой і жорны твае. |
Вы сееце шмат, але зьбіраеце мала; ясьцё, але вам ня досыць; п’яцё, але не праганяеце смагу; апранаецеся, але вам ня цёпла; хто зарабляе плату, зарабляе для дзіравага капшука”.
Калі вы не паслухаеце, і калі ня прыймеце да сэрца, каб даваць славу імені Майму, кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Я пашлю на вас праклён і пракляну дабраславенствы вашыя, і нават ужо праклінаю, бо вы ня прыймаеце [гэтага] да сэрца.
Але Абрагам сказаў: “Сыне! Узгадай, што ў жыцьці тваім меў ты добрае, а Лазар — ліхоту; цяпер жа ён тут суцяшаецца, а ты мучышся.
Пракляты плод улоньня твайго і плод зямлі тваёй, нараджэньне валоў тваіх і прыплод авечак тваіх.