«Прамоў да ўсёй грамады сыноў Ізраіля і скажы ім: “Будзьце сьвятымі, бо сьвяты Я, ГОСПАД, Бог ваш.
ДРУГІ ЗАКОН 27:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Будзеш слухаць голас ГОСПАДА, Бога твайго, і выконваць прыказаньні Ягоныя і пастановы Ягоныя, якія я загадваю табе сёньня». Біблія (пераклад В. Сёмухі) дык вось, слухайся голасу Госпада, Бога твайго, і выконвай запаведзі Ягоныя і пастановы Ягоныя, якія наказваю табе сёньня. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Слухай голас Яго і спаўняй прыказанні і загады Яго, якія я загадваю табе». |
«Прамоў да ўсёй грамады сыноў Ізраіля і скажы ім: “Будзьце сьвятымі, бо сьвяты Я, ГОСПАД, Бог ваш.
Бо [хоць] усе народы будуць хадзіць кожны ў імя бога свайго, мы будзем хадзіць у імя ГОСПАДА, Бога нашага, на вякі вечныя.
Паведамлена табе, чалавеча, што добрае, і што ГОСПАД шукае ў цябе: каб ты чыніў суд [справядлівы], і любіў міласэрнасьць, і хадзіў пакорліва з Богам тваім.
Любі ГОСПАДА, Бога твайго, і захоўвай загады Ягоныя, і пастановы Ягоныя, і прысуды Ягоныя, і прыказаньні Ягоныя ўсе дні.
Ты выбраў сёньня ГОСПАДА, каб быў Ён табе Богам, і каб ты хадзіў шляхамі Ягонымі і захоўваў пастановы Ягоныя, прыказаньні Ягоныя і прысуды Ягоныя, і слухаўся голасу Ягонага.
А ГОСПАД выбраў цябе сёньня, каб ты быў Яму народам выбраным, як Ён прамаўляў табе, і каб ты выконваў усе прыказаньні Ягоныя.
І прамовілі Майсей і сьвятары лявіты да ўсяго Ізраіля, кажучы: «Маўчы і слухай, Ізраіль. У дзень сёньняшні ты стаўся народам ГОСПАДА, Бога твайго.