Калі іншую возьме сабе, няхай ня зьменшыць жыўленьня ейнага, адзеньня ейнага і супольнага ложку.
ДРУГІ ЗАКОН 24:1 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі чалавек возьме жонку і станецца яе мужам, і яна ня знойдзе ласкі ў вачах ягоных, бо ён знайшоў у ёй нешта паганае, няхай ён напіша ёй ліст разводны, дасьць яго ў рукі ейныя і выправіць яе ў дом ейны. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі хто возьме жонку і зробіцца мужам яе, і яна ня знойдзе ўпадабаньня ў вачах ягоных, бо ён знаходзіць у ёй што-небудзь агіднае, і напіша ёй разводны ліст, і дасьць ёй у рукі, і адпусьціць яе з дома свайго, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі чалавек возьме жонку і станецца яе мужам, і яна не знойдзе ласкі ў вачах яго дзеля нейкай брыдкасці, напіша ён ёй пасведчанне разводнае, падасць у рукі яе і выправіць яе з дому свайго; |
Калі іншую возьме сабе, няхай ня зьменшыць жыўленьня ейнага, адзеньня ейнага і супольнага ложку.
Гэта кажа ГОСПАД: «Дзе ліст разводны маці вашай, з якім Я адаслаў яе? Або хто пазыкадавец Мой, якому Я прадаў вас? Вось, за правіны вашыя былі вы прададзеныя, і за злачынствы вашыя адасланая маці вашая.
І [было] сказана: «Калі муж адпусьціць жонку сваю, і яна адыйдзе ад яго і пойдзе замуж за іншага мужа, ці можа ён вярнуцца да яе? Ці ж, апаганіўшыся, не апаганена зямля тая? А ты чужаложыла з многімі каханкамі. І ты вернешся да Мяне? — кажа ГОСПАД.
І ўгледзела яна, што за ўсе ўчынкі, якімі чужаложыла [дачка] Ізраіля, адступніца, Я адпусьціў яе і даў ёй ліст разводны. І не ўстрывожылася здрадлівая Юда, сястра ейная, і пайшла, і таксама чужаложыла.
Бо Я ненавіджу развод, кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля, і таго, хто пакрывае ліхадзействам адзеньне сваё. Таму захоўвайце дух ваш, і ня здраджвайце.
«Прамоў да сыноў Ізраіля і скажы ім: “Муж, жонка якога здрадзіць яму, і будзе няверная яму нявернасьцю,
А калі тая жанчына не была нячыстай, але яна чыстая, будзе ачышчаная і народзіць нашчадкаў”.
Язэп, муж ейны, будучы праведным і ня хочучы выставіць яе на сорам, хацеў цішком адпусьціць яе.
Кожны, хто разводзіцца з жонкаю сваёю і жэніцца з другой, чужаложыць, і кожны, хто жэніцца з разьведзенай з мужам, чужаложыць.
Калі нейкі муж будзе мець дзьве жонкі, і адну будзе любіць, а другую ненавідзець, і яны народзяць яму сыноў, любая і зьненавіджаная, і першародным будзе сын зьненавіджанай,
І накладуць на яго сто [сыкляў] срэбра, і аддадуць іх бацьку дзяўчыны, бо ён зьняславіў імя дзяўчыны Ізраіля; і яна застанецца жонкай ягонай, і ня будзе ён магчы кінуць яе ўсе дні свае.
той мужчына, які ляжаў з ёю, дасьць бацьку дзяўчыны пяцьдзясят [сыкляў] срэбра, і яна будзе жонкай ягонай, таму што ён упакорыў яе, і ня будзе ён магчы кінуць яе ўсе дні свае.
і зьненавідзіць яе другі муж, і напіша ёй ліст разводны, і дасьць яго ў рукі ейныя, і выправіць яе ў дом ейны або калі памрэ другі муж, які ўзяў яе за жонку,