А цяпер прамовіў ГОСПАД, кажучы: «Праз тры гады, лічачы гадамі найміта, будзе зьняважаная слава Мааву разам з усім мноствам [ягоным], а рэшта ягоная будзе вельмі малая, бясьсільная».
ДРУГІ ЗАКОН 15:18 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Няхай ня будзе прыкрым у вачах тваіх, што пускаеш яго свабодна ад цябе, бо служачы табе шэсьць гадоў, ён зарабіў табе падвойную плату найміта, а ГОСПАД, Бог твой, будзе дабраслаўляць цябе ў-ва ўсім, што робіш. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ня лічы гэта сабе цяжкім, што ты павінен адпусьціць яго ад сябе на волю, бо ён за шэсьць гадоў зарабіў табе ўдвайне супроць платы найміта; і дабраславіць цябе Гасподзь, Бог твой, ва ўсім, што ні будзеш рабіць. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хай не будзе табе прыкрым у вачах тваіх, што пускаеш яго на волю, бо ён адслужыў табе на працягу шасці гадоў столькі ж, колькі ты заплаціў бы найміту, і дабраславіць цябе Госпад, Бог твой, ва ўсіх справах, якія ты робіш. |
А цяпер прамовіў ГОСПАД, кажучы: «Праз тры гады, лічачы гадамі найміта, будзе зьняважаная слава Мааву разам з усім мноствам [ягоным], а рэшта ягоная будзе вельмі малая, бясьсільная».
Даючы, дай яму, і няхай не сумуе сэрца тваё, што даеш, бо за гэта будзе дабраслаўляць цябе ГОСПАД, Бог твой, у кожнай справе і ў кожнай працы, і ў кожным дзеяньні рук тваіх.
Тады возьмеш шыла і праколеш вуха яму пры дзьвярах, і будзе ён табе служыць вечна, і падобна зробіш і з нявольніцай тваёй.
Усіх першародных мужчынскага роду, якія родзяцца ў валоў тваіх і авечак тваіх, маеш пасьвяціць ГОСПАДУ, Богу твайму. Ня будзеш працаваць першародным валом тваім і ня будзеш стрыгчы першароднага з авечак тваіх.