А прыхадня ня будзеш крыўдзіць, і ня будзеш уціскаць яго, бо вы самі былі прыхаднямі ў зямлі Эгіпецкай.
ДРУГІ ЗАКОН 10:19 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І вы любіце прыхадня, бо і вы былі прыхаднямі ў зямлі Эгіпецкай. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Любеце і вы прыхадня, бо самыя былі прыхаднямі ў зямлі Егіпецкай. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык і вы любіце чужынцаў, бо і вы былі прышэльцамі ў зямлі Егіпецкай. |
А прыхадня ня будзеш крыўдзіць, і ня будзеш уціскаць яго, бо вы самі былі прыхаднямі ў зямлі Эгіпецкай.
І станецца, што вы падзеліце яе жэрабем на спадчыну для вас і для прыхадняў, якія жывуць сярод вас і якія нарадзілі сыноў сярод вас, і будуць яны для вас як тутэйшыя сярод сыноў Ізраіля, разам з вамі яны кінуць жэрабя пра спадчыну сярод каленаў Ізраіля.
І станецца, што ў тым калене, у якім жыве прыхадзень, дасьцё яму спадчыну ягоную, кажа Госпад ГОСПАД.
Больш таго, любіце ворагаў вашых, і рабіце дабро, і пазычайце, не чакаючы нічога; і будзе нагарода вашая вялікая, і будзеце сынамі Найвышэйшага, бо Ён добры і да няўдзячных і злых.
Ня будзеш брыдзіцца Эдомцам, бо ён — брат твой. Ня будзеш брыдзіцца Эгіпціянінам, бо прыхаднем ты быў у зямлі ягонай.