Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ДРУГІ ЗАКОН 10:19 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

19 Любеце і вы прыхадня, бо самыя былі прыхаднямі ў зямлі Егіпецкай.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

19 І вы любіце прыхадня, бо і вы былі прыхаднямі ў зямлі Эгіпецкай.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

19 Дык і вы любіце чужынцаў, бо і вы былі прышэльцамі ў зямлі Егіпецкай.

Глядзіце раздзел Копія




ДРУГІ ЗАКОН 10:19
12 Крыжаваныя спасылкі  

Прыхадня ня ўціскай і не прыгнятай яго, бо вы самыя былі прыхадні ў зямлі Егіпецкай.


І падзялеце яе па жэрабі ў спадчыну сабе і іншаземцам, якія жывуць у вас, якія нарадзілі ў вас дзяцей; і яны сярод сыноў Ізраілевых павінны лічыцца нароўні з прыроднымі жыхарамі, і яны з вамі ўвойдуць у долю сярод плямёнаў Ізраілевых.


У якім племі жыве іншаземец, у тым і дайце яму спадчыну ягоную, кажа Гасподзь Бог.


як яны не вярнуліся ўзьнесьці славу Богу, апрача гэтага іншапляменца?


А вы любеце ворагаў вашых, і дабрачыньце, і пазычайце, не чакаючы нічога; і будзе вам узнагарода вялікая, і будзеце сынамі Ўсявышняга; бо Ён добры і да няўдзячных і да ліхіх.


Дык вось, пакуль ёсьць час, будзем рабіць дабро ўсім, а найбольш сваім аднаверцам.


Ня грэбуй Ідумэянінам, бо ён брат твой; ня грэбуй Егіпцянінам, бо ты быў прыхаднем у зямлі ягонай;


дзеці, якія ў іх народзяцца, у трэцім пакаленьні могуць увайсьці ў супольнасьць Гасподнюю.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы