I адказаў ім Рубэн, кажучы: «Ці не казаў я вам, кажучы: “Не грашыце супраць хлопца”, а вы не паслухалі; і вось, за кроў ягоную помсьціцца».
ДЗЕІ 27:21 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А як мы доўга былі няеўшы, Павал, стаўшы пасярод, сказаў: «Мужы, трэба было, паслухаўшыся мяне, ня плысьці ад Крыту і пазьбегнуць гэтае шкоды і страты. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І як доўга ня елі, дык Павал, стаўшы сярод іх, сказаў: мужы! трэба было паслухацца мяне і не адыходзіць ад Крыта, чым бы і ўніклі мы гэтых нягодаў і шкоды; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І, калі ўжо вельмі доўга не елі, сказаў ім Паўла, стаўшы між імі: «Трэба было слухаць мяне, і не адплываць ад Крыта, і не выстаўляцца на гэтую нядолю і шкоду. |
I адказаў ім Рубэн, кажучы: «Ці не казаў я вам, кажучы: “Не грашыце супраць хлопца”, а вы не паслухалі; і вось, за кроў ягоную помсьціцца».
А як затока не была прыстасаваная для зімаваньня, большасьць давала параду плысьці адтуль, каб можна было перазімаваць, дабраўшыся да Фініку, Крыцкае затокі, што ляжыць насупраць паўднёва-заходняга і паўночна-заходняга ветру.
Калі ж павеяў паўднёвы вецер, яны, думаючы, што атрымалі жаданае, выправіўшыся, паплылі паўз Крыт.
А калі шмат дзён не сьвяціла ані сонца, ані зоркі, і немалая бура налягала, нарэшце прапала ўсякая надзея, каб нам выратавацца.
Плывучы ж памалу даволі дзён і ледзь апынуўшыся насупраць Кніду, бо вецер не дазваляў нам, прыплылі мы да Крыту насупраць Сальмону.