А чацьвёртае валадарства будзе моцнае, як жалеза; бо як жалеза ломіць і крышыць усё, і як жалеза таўчэ ўсё, так яно зломіць і скрышыць [усё].
ДАНІІЛА 7:23 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Гэтак ён сказаў: “Зьвер чацьвёрты — гэта валадарства чацьвёртае, што будзе на зямлі; яно адрознае ад усіх валадарстваў, і яно зжарэ ўсю зямлю, і стопча яе, і патрушчыць яе. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Пра гэта ён сказаў: «зьвер чацьвёрты - на зямлі будзе чацьвёртае царства, якое адрозьніваецца ад усіх царстваў, яно будзе пажыраць усю зямлю, таптаць і трушчыць яе. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ён сказаў так: “Чацвёрты звер — гэта чацвёртае царства будзе на зямлі, якое будзе большым за ўсе царствы, і яно праглыне ўсю зямлю, і стопча яе, і знішчыць. |
А чацьвёртае валадарства будзе моцнае, як жалеза; бо як жалеза ломіць і крышыць усё, і як жалеза таўчэ ўсё, так яно зломіць і скрышыць [усё].
пакуль не прыйшоў Старадаўні Днямі, і суд быў дадзены сьвятым Найвышэйшага, і надыйшоў час [вызначаны], каб валадарства атрымалі сьвятыя.
А дзесяць рагоў [значаць], што з гэтага валадарства паўстане дзесяць валадароў, а пасьля іх паўстане адзін, і ён будзе адрозьнівацца ад іншых, і ён скіне трох валадароў.
Пасля гэтага я бачыў у відзежах начных, і вось зьвер чацьвёрты, жахлівы і жудасны, і дужы надзвычайна; і ў яго зубы вялікія жалезныя; ён жэр і трушчыў, а рэшту таптаў нагамі сваімі. І ён адрозьніваўся ад усіх зьвяроў, якія былі перад ім, і дзесяць рагоў у яго.
І сталася, у тыя дні выйшла ад цэзара Аўгуста пастанова зрабіць перапіс па ўсім сусьвеце.