І загрымеў у небе ГОСПАД, і Найвышэйшы падаў голас Свой, град і вугольле вогненнае.
ДАНІІЛА 5:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Тады валадар Бэльшацар вельмі ўстрывожыўся, і выгляд ягоны зьмяніўся, і магнаты ягоныя былі зьбянтэжаныя. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Цар Валтасар над меру ўстрывожыўся, і выгляд ягонага твару зьмяніўся, і вяльможы ягоныя сумеліся. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) дык Балтасар моцна ўстрывожыўся, і твар яго змяніўся ў яго, ды і магнатаў яго ахоплівала трывога. |
І загрымеў у небе ГОСПАД, і Найвышэйшы падаў голас Свой, град і вугольле вогненнае.
Спытайцеся, прашу, і паглядзіце, ці можа нараджаць мужчына? Чаму ж Я бачу ўсіх мужчынаў з рукамі на сьцёгнах іхніх, як у той, якая нараджае, і ўсе абліччы зьбялелі?
Мы пачулі вестку пра яго, і самлелі рукі нашыя, трывога ахапіла нас і боль як у той, якая нараджае.
І я застаўся адзін, і бачыў гэты відзеж вялікі, і ня стала сілы ў мяне, і велічнасьць мая зьмянілася ў-ва мне і зьнікла, і не засталося сілы [ў мяне].
У другім годзе валадараньня Навухаданосара сьніў Навухаданосар сны, і дух ягоны стрывожыўся, і сон ягоны адыйшоў ад яго.
Тады ў валадара зьмяніўся выгляд, і думкі ягоныя ўстрывожылі яго, вязі сьцёгнаў ягоных саслабелі, і калені ягоныя біліся адно аб адно.
І валадары зямныя, і магнаты, і багатыры, і тысячнікі, і магутныя, і кожны слуга, і кожны свабодны схаваліся ў пячорах і ў горных скалах,