ДАНІІЛА 11:25 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І ён узбудзіць сілу сваю і сэрца сваё на валадара з поўдня з войскам вялікім, і валадар з поўдня ўзброіць на бітву войска вялікае і вельмі магутнае, але не ўстаіць, бо задумаюць супраць яго думкі [здрадлівыя]. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Потым абудзіць сілу сваю і дух свой зь вялізным войскам супроць паўднёвага цара, і цар паўднёвы выступіць на вайну зь вялікім і яшчэ мацнейшым войскам, але ня ўстоіць, бо намысьліцца супроць яго падступнасьць. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І будзе падбадзёрвацца мужнасць яго і сэрца яго супраць паўднёвага цара ў вялікім войску; і цар поўдня будзе паднімацца на вайну, збіраючы вялікае і вельмі дужае войска, і не ўтрымаецца, бо выступяць супраць яго змоўшчыкі. |
Але сыны ягоныя ўзброяцца і зьбяруць мноства войска вялікага, і [адзін], ідучы, пойдзе, і залье [ўсё], і пройдзе [паўсюль], і вернецца, і будзе змагацца супраць цьвярдыні ягонай.
І цяпер я распавяду табе праўду. Вось, паўстануць яшчэ тры валадары ў Пэрсіі, і чацьвёрты ўзбагаціцца багацьцем сваім больш за ўсіх, і калі ён умацуецца ў багацьці сваім, ён узьніме ўсіх супраць валадарства Явану.
Але ў часе канца ўдарыць яго валадар з поўдня, і кінецца на яго валадар з поўначы з калясьніцамі і вершнікамі, і з караблямі шматлікімі, і ўвойдзе ў зямлю [поўдня], і залье [яе], і пяройдзе [яе].
І ўмацуецца валадар з поўдня, але [адзін] з князёў ягоных будзе мацнейшым за яго і запануе, і панаваньне тое будзе большым за панаваньне ягонае.