Прысягнуў ГОСПАД і не раскаецца: «Ты — сьвятар на вякі паводле парадку Мэльхісэдэка».
ГАБРЭЯЎ 7:28 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо Закон стаўляе за першасьвятароў людзей, якія маюць нядужасьць, а слова прысягі, што пасьля Закону, [паставіла] Сына, дасканалага на вякі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бо закон устаноўлівае першасьвятарамі людзей немачных; а слова прысяжнае, пасьля закона, паставіла Сына, навек дасканалага. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо закон стаўляе першасвятарамі людзей кволых, слова ж прысягі, што пасля закону, – Сына, дасканалага навекі. |
Прысягнуў ГОСПАД і не раскаецца: «Ты — сьвятар на вякі паводле парадку Мэльхісэдэка».
дык калі гэтага грэху дапусьціцца памазаны сьвятар, так што яго віна спадае на народ, тады складзе ён у ахвяру ГОСПАДУ як перамольную ахвяру за дапушчаны грэх маладога бычка без заганы.
І сказаў ім: «Ідзіце, скажыце гэтаму лісу: “Вось, Я выганяю дэманаў і аздараўляю сёньня і заўтра, і ў трэці дзень скончу”.
у апошнія гэтыя дні прамовіў да нас праз Сына, Якога паставіў за спадкаемцу ўсяго, праз Якога і вякі ўчыніў.
Бо трэба было, каб Той, дзеля Якога ўсё і праз Якога ўсё, ведучы многіх сыноў у славу, Начальніка збаўленьня іхняга праз пакуты ўчыніў споўненым.
Дзеля гэтага Ён павінен быў у-ва ўсім стацца падобным да братоў, каб быць міласьцівым і верным Першасьвятаром перад Богам дзеля перамольваньня за грахі народу.
Дзеля гэтага, браты сьвятыя, удзельнікі ў нябесным пакліканьні, прыгледзьцеся да Апостала і Першасьвятара вызнаньня нашага, Ісуса Хрыста,
а Хрыстос — як Сын у доме Ягоным, дом Якога — мы, калі толькі адвагу і пахвалу надзеі цьвёрда да канца трымаць будзем.
Дык, маючы Першасьвятара вялікага, Які прайшоў праз неба, Ісуса, Сына Божага, будзем трымацца вызнаньня.
Гэтак і Хрыстос ня Сам Сябе праславіў, каб быць Першасьвятаром, але Той, Які сказаў Яму: «Ты — Сын Мой, Я сёньня нарадзіў Цябе»,
бо тыя ставаліся сьвятарамі без прысягі, а Гэты — з прысягай Таго, Які гаварыў пра Яго: «Прысягнуў Госпад і не раскаецца: Ты — сьвятар на вякі паводле парадку Мэльхісэдэка»,
а Гэты праз тое, што застаецца на вякі, мае сьвятарства, якое не адступаецца [ад Яго],
бяз бацькі, бяз маці, без радаводу, які ня мае ані пачатку дзён, ані канца жыцьця, падобны да Сына Божага, застаецца сьвятаром назаўсёды.