Кажыце да Бога: «Які Ты страшны ў дзеяньнях Тваіх! Дзеля вялікасьці моцы Тваёй падпарадкоўваюцца Табе ворагі Твае.
ВЫХАД 8:29 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I сказаў Майсей: «Вось, я выйду ад цябе, і буду прасіць ГОСПАДА, і адыйдуць мухі ад фараона, і ад слугаў ягоных, і ад народу ягонага заўтра. Толькі няхай фараон больш не падманвае, не адпускаючы народ скласьці ахвяру ГОСПАДУ». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Майсей сказаў: вось, я выходжу ад цябе і памалюся Госпаду, і сыдуць сабачыя мухі ад фараона, і ад рабоў ягоных, і ад народу ягонага заўтра; толькі фараон няхай перастане ашукваць, не адпускаючы народ прынесьці ахвяру Госпаду. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказаў Майсей: «Выйшаўшы ад цябе, буду маліць Госпада, і заўтра адступяцца мухі ад фараона, і ад паслугачоў яго, і ад народа яго; аднак не падманвай больш у тым, што не адпускаеш народ учыніць ахвярапрынашэнне Госпаду». |
Кажыце да Бога: «Які Ты страшны ў дзеяньнях Тваіх! Дзеля вялікасьці моцы Тваёй падпарадкоўваюцца Табе ворагі Твае.
I ўбачыў фараон, што сталася палёгка, і закамяніў сэрца сваё, і не паслухаў іх, як і гаварыў ГОСПАД.
I паклікаў фараон Майсея і Аарона, і сказаў: «Прасіце ГОСПАДА, каб Ён аддаліў жабаў ад мяне і ад народу майго, і я адпушчу народ, і яны складуць ахвяры ГОСПАДУ».
І сказаў ім Ярэмія прарок: «Я чую. Вось, я памалюся да ГОСПАДА, Бога вашага, паводле словаў вашых, і кожнае слова, якое ГОСПАД адкажа вам, я паведамлю вам, і не схаваю перад вамі [ніякага] слова».