ВЫХАД 8:16 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I сказаў ГОСПАД Майсею: «Скажы Аарону: “Выцягні кій твой і ўдар у пыл зямлі, і станецца пыл камарамі ў-ва ўсёй зямлі Эгіпецкай”». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Гасподзь Майсею: скажы Аарону: працягні посах твой і ўдар у грудзі зямныя, і зробіцца заедзь па ўсёй зямлі Егіпецкай. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказаў Госпад Майсею: «Скажы Аарону: “Выцягні кій свой і ўдар у пыл зямлі, і хай будуць скініфы на ўсёй зямлі Егіпецкай”». |
Я кажу табе: "Адпусьці сына Майго, каб ён служыў Мне. А калі адмовішся адпусьціць яго, вось, Я заб’ю сына твайго, першароднага твайго"”».
І потым прыйшлі Майсей і Аарон, і сказалі фараону: «Гэтак кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля: “Адпусьці народ Мой, і яны будуць сьвяткаваць [сьвята] Мне ў пустыні”».
I ўбачыў фараон, што сталася палёгка, і закамяніў сэрца сваё, і не паслухаў іх, як і гаварыў ГОСПАД.
I яны зрабілі так, і выцягнуў Аарон руку сваю з кіем сваім, і ўдарыў у пыл зямлі, і зьявіліся камары на людзях і на скаціне. Увесь пыл зямлі стаўся камарамі ў-ва ўсёй зямлі Эгіпецкай.
I рабілі так варажбіты варажбою сваёй, каб зьявіліся камары, але не змаглі. I былі камары на людзях і на скаціне.
I сказаў ГОСПАД Майсею: «Скажы Аарону: “Выцягні руку тваю з кіем тваім на ручаі, і на рэкі, і на азёры, і ўзьвядзі жабаў на зямлю Эгіпецкую”».