ВЫХАД 40:24 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I паставіў сьвечнік у Намёт Спатканьня насупраць стала, на паўднёвым баку Сялібы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І паставіў сьвяцільню ў скініі сходу насупраць стала, на паўднёвым баку скініі, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Паставіў і падсвечнік у палатцы сустрэчы насупраць стала ў паўднёвай частцы, |
I паставіш стол навонкі ад заслоны, і сьвечнік насупраць стала пры паўднёвым боку Сялібы; а стол паставіш на паўночным баку.
I ўнясеш стол, і разложыш на ім тое, што належыць, і ўнясеш сьвечнік, і запаліш лямпы ягоныя.
Было Сьвятло праўдзівае, якое прасьвятляе ўсякага чалавека, што прыходзіць у сьвет.
Тады ізноў сказаў Ісус да іх, кажучы: «Я — сьвятло сьвету. Хто ідзе за Мною, той ня будзе хадзіць у цемры, але будзе мець сьвятло жыцьця».
Тайна сямі зорак, якія ты бачыў у правіцы Маёй, і сямі сьвечнікаў залатых: сем зорак — гэта анёлы сямі цэркваў, а сем сьвечнікаў, якія ты бачыў, — гэта сем цэркваў.
Дык памятай, адкуль выпаў, і навярніся, і рабі першыя справы твае; а калі не, хутка прыйду да цябе і зрушу сьвечнік твой з месца ягонага, калі не навернешся.