І зрабіў завесу з блакіту, пурпуру, кармазыну і вісону, і выгафтаваў на ёй херувімаў.
ВЫХАД 38:18 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Заслона для брамы панадворку — гафтаванае работы з блакіту, пурпуру, барвовага кармазыну і кручанага вісону, дваццаць локцяў — даўжыня [яе], а вышыня і шырыня [яе] — пяць локцяў, падобна да іншых заслонаў панадворку; Біблія (пераклад В. Сёмухі) А заслона для брамы двара ўзорыстага вырабу з блакітнай, пурпуровай і чырванёнай воўны і з суканага вісону, даўжынёю ў дваццаць локцяў, вышынёю ў пяць локцяў, па ўсёй працягласьці, падобна на заслону двара; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Зрабіў заслону ля ўваходу ў панадворак з гіяцынту і пурпуру, чырвані і кручанага вісону залататканай работы; і мела яна дваццаць локцяў у шырыню і пяць локцяў у вышыню згодна з памерам, які мелі ўсе заслоны панадворка. |
І зрабіў завесу з блакіту, пурпуру, кармазыну і вісону, і выгафтаваў на ёй херувімаў.
А Сялібу зробіш з дзесяці палотнаў з кручанага вісону, з блакіту, з пурпуру і барвовага кармазыну; і херувімаў зрабі на іх мастацкай работаю.
I зробіш заслону на ўваходзе з блакіту, пурпуру, барвовавага кармазыну і кручанага вісону гафтаванае работы.
і падстаўкі да слупоў мядзяныя, кручкі на слупах і клямкі да іх — срэбныя, і пакрытыя вярхі іхнія срэбрам, і ўсе яны павязаныя срэбрам, усе слупы панадворку.
і слупоў да яе чатыры, і падставак да іх чатыры мядзяных; кручкі іхнія срэбныя, і пакрыцьцё вярхоў іх і клямкі да іх срэбныя.