А Адонія, баючыся [стаць] перад абліччам Салямона, устаў, і пайшоў, і ўхапіўся за рогі ахвярніка.
ВЫХАД 30:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I будзе спраўляць Аарон перамольваньне над рогамі яго раз у год. Крывёю ахвяры за грэх раз у год перамольваньнем будзе перамольваць на ім за пакаленьні вашыя. Гэта сьвятое сьвятых для ГОСПАДА». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І будзе зьдзяйсьняць Аарон ачышчэньне над рагамі яго адзін раз у год; крывёю ачышчальнай ахвяры за грэх ён будзе ачышчаць яго адзін раз у год у роды вашыя. Гэта сьвятыня вялікая ў Госпада. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Штогод Аарон павінен рабіць ачышчэнне над рагамі яго крывёй ахвяры за грэх; і будзе ласка да яго ў пакаленнях вашых: гэта хай будзе святыня святынь для Госпада». |
А Адонія, баючыся [стаць] перад абліччам Салямона, устаў, і пайшоў, і ўхапіўся за рогі ахвярніка.
А Аарон і сыны ягоныя складалі ахвяры на ахвярніку цэласпаленьня і на ахвярніку каджэньня, і [былі] да ўсякага служэньня ў Сьвятым Сьвятых, і дзеля перамольваньня за Ізраіля, паводле ўсяго, што загадаў Майсей, слуга Божы.
Не паліце на ім ніякага кадзіла чужога, ані цэласпаленьня, ані дару; і ўзьліваньня не ўзьлівайце на яго.
і перапросіць за [Месца] Сьвятое, за нячыстасьць сыноў Ізраіля і за злачынствы іх паводле ўсіх грахоў іхніх. Гэтак сама зробіць ён з Намётам Спатканьня, які знаходзіцца ў іх сярод нячыстасьці іхняй.
І выйдзе да ахвярніка, які перад абліччам ГОСПАДА, і ўчыніць перамольваньне над ім, і возьме крыві бычка і крыві казла, і памажа ёю рогі ахвярніка з усіх бакоў,
і сказаў ГОСПАД Майсею: «Скажы Аарону, брату твайму, каб ня ў кожны час ён уваходзіў у [Месца] Сьвятое за заслону перад накрыўкай, якая на Каўчэгу, каб ён не памёр, калі Я буду аб’яўляцца ў воблаку над накрыўкай.
«Вось, у дзясяты дзень гэтага самага сёмага месяца будзе Дзень Перамольваньня, і будзе ў вас сход сьвяты. І будзеце ўпакорваць душы вашыя і складаць ГОСПАДУ ахвяры агнявыя.
І памажа тою крывёю рагі ахвярніку, які перад абліччам ГОСПАДА ў Намёце Спатканьня, а рэшту крыві вылье на падставу ахвярніка цэласпаленьня, які каля ўваходу ў Намёт Спатканьня.
І памажа сьвятар крывёй рагі ахвярніка пахкага каджэньня, які перад абліччам ГОСПАДА ў Намёце Спатканьня, а рэшту крыві бычка вылье ён на падставу ахвярніка цэласпаленьня, які перад уваходам у Намёт Спатканьня.
Ён, будучы зьзяньнем славы і выразам існасьці Ягонай і ўсё словам моцы Сваёй трымаючы, учыніўшы праз Сябе ачышчэньне грахоў нашых, сеў праваруч велічы на вышынях,
і не дзеля таго, каб шматкроць прыносіць Сябе, як штогод уваходзіць першасьвятар у сьвятыню з чужою крывёй,
а ў другі — раз у год адзін першасьвятар, не без крыві, якую прыносіць за сябе і за няведаньне народу.
І шосты анёл затрубіў, і я пачуў адзін голас з чатырох рагоў залатога ахвярніку, што перад Богам,