1 ЛЕТАПІСАЎ 6:49 - Біблія (пераклад А.Бокуна)49 А Аарон і сыны ягоныя складалі ахвяры на ахвярніку цэласпаленьня і на ахвярніку каджэньня, і [былі] да ўсякага служэньня ў Сьвятым Сьвятых, і дзеля перамольваньня за Ізраіля, паводле ўсяго, што загадаў Майсей, слуга Божы. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)49 А Аарон і сыны ягоныя палілі на ахвярніку цэласпаленьня і на ахвярніку кадзільным, і ўчынялі ўсякае сьвяшчэнадзейства ў Сьвятым Сьвятых і дзеля ачышчэньня Ізраіля ва ўсім, як наказваў раб Божы Майсей. Глядзіце раздзелКнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)49 Аарон жа і сыны яго ўспальвалі на ахвярніку ахвяры цэласпалення і на ахвярніку каджэння дый спаўнялі ўсякую справу святарскую ў месцы найсвяцейшым, каб ачысціць ад грахоў Ізраэль, паводле ўсяго таго, што загадаў Майсей, паслугач Божы. Глядзіце раздзел |