I ня будзеш узыходзіць па прыступках да ахвярніка Майго, каб не была адкрытая пры ім голасьць твая”.
ВЫХАД 28:42 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I зробіш нагавіцы ільняныя, каб прыкрыць голасьць цела, ад сьцёгнаў да галёнкаў няхай будуць. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І зрабі ім сподняе ільняное, каб прыкрываць цялесную галізну ад паясьніцы да галеняў, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Зрабі ім і сподняе з ільну, каб прыкрывалі яны плоць сораму свайго ад паясніцы аж да лытак; |
I ня будзеш узыходзіць па прыступках да ахвярніка Майго, каб не была адкрытая пры ім голасьць твая”.
і мітру з вісону, і турбаны аздобныя з вісону, і нагавіцы ільняныя з кручанага вісону,
І станецца, калі яны будуць уваходзіць у брамы ўнутранага панадворку, яны апрануць шаты ільняныя; няхай не апранаюць на сябе воўну, калі вартуюць пры брамах унутранага панадворку і ў Доме гэтым.
Турбаны ільняныя будуць на галовах іхніх і порткі ільняныя будуць на сьцёгнах іхніх. Ня будуць яны падпярэзвацца, каб не пацець.
І няхай апранецца ён у шату льняную сьвятую, і сподні льняныя будуць на целе ягоным, і перапаяшацца паясом ільняным, а на галаву ўскладзе ільняны кідар; гэта шаты сьвятыя. Няхай ён абмые цела сваё ў вадзе і апране іх.
Сьвятар апранецца ў ільняную шату і льняную бялізну, і зьбярэ попел ахвяры цэласпаленьня, якую спаліў агонь на ахвярніку, і высыпе каля ахвярніку.
або калі знайшоў ён згубленую рэч і запярэчыў гэтаму, або што фальшыва сьведчыў адносна якой рэчы, праз якую чалавек можа саграшыць,
Раю табе купіць у Мяне золата, ачышчанае ў агні, каб ты ўзбагаціўся, і белыя шаты, каб апрануўся, і каб ня выявіўся сорам галізны тваёй; і мазьзю для вачэй памаж вочы твае, каб ты бачыў.