[І сказаў:] «Усё гэта запісанае з рукі ГОСПАДА. Ён даў мне зразумець усю працу паводле ўзору гэтага».
ВЫХАД 26:30 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I паставіш Сялібу паводле статуту ейнага, які Я паказаў табе на гары. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І пастаў скінію паводле ўзору, які паказаў табе на гары. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І пастаў скінію паводле ўзору, які быў паказаны табе на гары. |
[І сказаў:] «Усё гэта запісанае з рукі ГОСПАДА. Ён даў мне зразумець усю працу паводле ўзору гэтага».
Усё, як Я пакажу табе, паводле ўзору сялібы і паводле ўзору ўсяго начыньня яе, так і зрабіце.
I дошкі пакрыеш золатам, і колцы на іх для ўкладаньня жэрдак зробіш залатыя, і пакрыеш жэрдкі золатам.
І выйшлі [ў дарогу] сыны Кегата, несучы [рэчы] сьвятыя, і пакуль яны прыйшлі, Сяліба была ўжо пастаўлена.
Такі вось быў выраб сьвечніка: куты ён быў з золата, ад падставы аж да кветак быў куты паводле ўзору, які паказаў ГОСПАД Майсею, і так ён зрабіў сьвечнік.
Намёт сьведчаньня быў у бацькоў нашых у пустыні, як загадаў Той, Які гаварыў Майсею зрабіць яго паводле ўзору, які ён бачыў.
[і ёсьць] служыцель Сьвятыні і праўдзівага Намёту, пастаўленага Госпадам, а не чалавекам.
якія служаць прыкладу і ценю [рэчаў] нябесных, як атрымаў слова Майсей, калі меўся зрабіць намёт: «Глядзі, — прамовіў Ён, — зрабі ўсё паводле ўзору, які паказаны табе на гары».
Дык трэба было, каб [рэчы, што паводле] прыкладу таго, што ў небе, ачышчаліся гэтымі, а самі [рэчы] нябесныя — лепшымі за гэтыя ахвярамі.
І сабралася ўся грамада сыноў Ізраіля ў Шыло, і там паставілі Намёт Спатканьня, а ўжо ўся зямля была імі здабытая.