І толькі кроў вашу душаў вашых Я буду шукаць; з рукі ўсякага зьвера буду шукаць яе; i з рукі чалавека, з рукі кожнага брата ягонага буду шукаць душу чалавека.
ВЫХАД 21:29 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А калі вол бадлівы быў і ўчора, і пазаўчора, і папярэджвалі ўласьніка ягонага, і ён не пільнаваў яго, а ён забіў мужчыну альбо жанчыну, тады вол будзе ўкаменаваны і ўласьнік ягоны таксама памрэ. Біблія (пераклад В. Сёмухі) але калі вол бадлівы быў і ўчора і заўчора, і гаспадар ягоны, папярэджаны пра гэта, не вартаваў яго, а ён забіў мужчыну, альбо жанчыну, дык вала пабіць камянямі і гаспадара яго аддаць сьмерці; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі ж бык быў бадлівы і ўчора, і заўчора і была на гэта звяртана ўвага гаспадара яго, але ён яго не замкнуў, і забіў ён мужчыну ці жанчыну, то хай і быка ўкамянуюць, і гаспадара яго заб’юць. |
І толькі кроў вашу душаў вашых Я буду шукаць; з рукі ўсякага зьвера буду шукаць яе; i з рукі чалавека, з рукі кожнага брата ягонага буду шукаць душу чалавека.
I калі вол забадае мужчыну альбо жанчыну, і яны памруць, вала, камянуючы, трэба ўкаменаваць, і мяса ягонага ня есьці; а гаспадар вала невінаваты.
А калі вядома было, што вол бадлівы і ўчора, і пазаўчора, але ўласьнік ягоны не пільнаваў яго, тады мае ён заплаціць вала за вала, а мёртвы будзе ягоны.