ВЫХАД 2:8 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I сказала ёй дачка фараона: «Ідзі». I пайшла дзяўчынка, і паклікала маці дзіцяці. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Дачка фараонава сказала ёй: схадзі. Дзяўчына пайшла і паклікала маці немаўляці. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тая адказала: «Ідзі!» Пабегла дзяўчынка і паклікала маці дзіцяці. |
I сказала сястра ягоная дачцэ фараона: «Ці не пайсьці мне і ці не паклікаць да цябе жанчыну карміцельку з Гебраек, каб яна выкарміла гэтае дзіцятка».
I сказала ёй дачка фараона: «Вазьмі сабе дзіцятка гэтае і выкармі яго для мяне; і я дам табе плату тваю». І ўзяла жанчына дзіцятка, і выкарміла яго.
I ўзяў Амрам Ёхабэд, цётку сваю, сабе за жонку, і яна нарадзіла яму Аарона і Майсея. А гадоў жыцьця Амрама было сто трыццаць сем гадоў.
І Я праходзіў каля цябе, і ўбачыў цябе. І вось, [гэта быў] твой час, час каханьня. І Я расьцягнуў плашч Мой над табою, і закрыў голасьць тваю, і прысягнуў табе, і заключыў з табою запавет, кажа Госпад ГОСПАД, і ты сталася Маёю.