І хлеб з неба Ты даваў ім у голадзе іхнім, і ваду са скалы Ты вывеў ім у смазе іхняй, і сказаў ім, каб яны пайшлі ўзяць у спадчыну зямлю, пра якую Ты ўзьняў руку Тваю, што дасі [яе] ім.
ВЫХАД 17:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I смагнуў там народ вады, і наракаў народ на Майсея, і сказаў: «Навошта ты вывеў нас з Эгіпту? Каб памерлі ад смагі я, і сыны мае, і статак мой?» Біблія (пераклад В. Сёмухі) І прагнуў там люд вады, і наракаў люд на Майсея, кажучы: навошта ты вывеў нас зь Егіпта, замарыў смагаю нас і дзяцей нашых і статкі нашыя? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Але народ там смагнуў з-за недахопу вады, і таму наракаў на Майсея, кажучы: «Навошта вы прымусілі нас выйсці з Егіпта, каб нас і нашых дзяцей, і нашую жывёлу замарыць смагаю?» |
І хлеб з неба Ты даваў ім у голадзе іхнім, і ваду са скалы Ты вывеў ім у смазе іхняй, і сказаў ім, каб яны пайшлі ўзяць у спадчыну зямлю, пра якую Ты ўзьняў руку Тваю, што дасі [яе] ім.
І Духа Твайго добрага Ты даў ім, каб навучаць іх, і манну Тваю не забраў ад вуснаў іхніх, і ваду даў ім у смазе іхняй.
I сказалі Майсею: «Ці ж не было магілаў у Эгіпце, што ты ўзяў нас паміраць у пустыні? Што гэта ты зрабіў нам, што вывеў нас з Эгіпту?
Усе людзі, якія бачылі славу Маю і знакі Мае, якія Я рабіў у Эгіпце і ў пустыні, але спакушалі Мяне ўжо дзесяць разоў і ня слухалі голасу Майго,
Навошта вывелі вы царкву ГОСПАДА ў пустыню гэтую, каб там загінулі мы і жывёла нашая?