Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ВЫХАД 16:22 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

I сталася ў шосты дзень, што сабралі хлеба падвойную [меру], па два гомары на аднаго [чалавека], і прыйшлі ўсе начальнікі грамады, і паведамілі Майсею.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

А на шосты дзень сабралі хлеба ўдвая, па два гаморы на кожнага. І прыйшлі ўсе правадыры супольства і данесьлі Майсею.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

У шосты ж дзень сабралі падвоеную колькасць ежы, гэта значыць па два гаморы на кожнага чалавека. І сабраліся ўсе кіраўнікі супольнасці, і паведамілі Майсею.

Глядзіце раздзел



ВЫХАД 16:22
6 Крыжаваныя спасылкі  

Гэта слова, якое загадаў ГОСПАД: “Зьбірайце яго кожны паводле таго, колькі яму зьесьці, па гомару на галаву, паводле ліку душаў вашых. Кожны будзе зьбіраць для тых, якія ў намёце ягоным"».


I яны зьбіралі гэта раніцай пры раніцы, кожны паводле таго, колькі яму зьесьці. І калі прыпякала сонца, яно раставала.


I станецца ў шосты дзень, і прыгатуеце тое, што прынясуць, і будзе падвойная [мера] адносна таго, што вы зьбіралі дзень пры дні».


I паклікаў іх Майсей, і зьвярнуліся да яго Аарон і ўсе начальнікі грамады, і прамовіў Майсей да іх.


бо гэта будзе для вас юбілей, гэта будзе для вас сьвяты час. Будзеце есьці тое, што вырасьце на полі.


У восьмым годзе будзеце сеяць і будзеце есьці са старога ўраджаю аж да дзявятага году, аж да новага ўраджаю будзеце есьці даўнія [плады].