I сталася, што ў той самы дзень ГОСПАД вывеў сыноў Ізраіля з зямлі Эгіпецкай паводле дружынаў іхніх.
ВЫХАД 16:1 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I вырушылі з Эліму, і прыйшла ўся грамада сыноў Ізраіля ў пустыню Сін, якая паміж Элімам і Сынаем, у пятнаццаты дзень другога месяца пасьля выхаду іхняга з зямлі Эгіпецкай. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І рушылі з Эліма, і прыйшло ўсё супольства сыноў Ізраілевых у пустыню Сін, што паміж Элімам і Сінаем, на пятнаццаты дзень другога месяца пасьля выхаду іх зь зямлі Егіпецкай. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І выйшлі яны з Эліма, і ўся супольнасць сыноў Ізраэля прыйшла ў пустыню Сін, якая знаходзіцца між Элімам і Сінаем, у пятнаццаты дзень другога месяца пасля таго, як выйшлі яны з зямлі Егіпецкай. |
I сталася, што ў той самы дзень ГОСПАД вывеў сыноў Ізраіля з зямлі Эгіпецкай паводле дружынаў іхніх.
I будзеце захоўваць яго да чатырнаццатага дня гэтага месяца. І зарэжа яго ўся царква грамады Ізраіля адвячоркам.
I прыйшлі яны ў Элім. Там было дванаццаць крыніцаў вады і семдзясят пальмаў; і сталі там табарам каля водаў.
I вырушыла ўся грамада сыноў Ізраіля з пустыні Сін у падарожжы свае, паводле [слова з] вуснаў ГОСПАДА, і сталі табарам у Рэфідыме, і не было вады, каб піць народу.
У трэці месяц пасьля выхаду сыноў Ізраіля з зямлі Эгіпецкай, у першы дзень прыйшлі яны ў пустыню Сынай.