І сказаў ГОСПАД: “Хто намовіць Ахава, каб ён пайшоў і загінуў у Рамоце Гілеадзкім?” І адзін казаў так, а другі іначай.
ВЫХАД 14:23 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I пагналіся Эгіпцяне, і пайшлі за імі ў сярэдзіну мора ўсе коні фараона, калясьніцы ягоныя і вершнікі ягоныя. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Пагналіся Егіпцяне, і ўвайшлі за імі ўсярэдзіну мора ўсе коні фараонавыя, калясьніцы ягоныя і верхаўцы ягоныя. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І, пераследуючы іх, егіпцяне пайшлі за імі, уся конніца фараона, калясніцы яго і коннікі праз сярэдзіну мора. |
І сказаў ГОСПАД: “Хто намовіць Ахава, каб ён пайшоў і загінуў у Рамоце Гілеадзкім?” І адзін казаў так, а другі іначай.
А Я, вось, зраблю цьвёрдым сэрца Эгіпцянаў, і яны ўвойдуць за імі, і Я ўслаўлюся над фараонам і над усім войскам ягоным, над калясьніцамі ягонымі і над вершнікамі ягонымі.
І Я зраблю цьвёрдым сэрца фараона, і ён пагоніцца за імі, і Я ўслаўлюся над фараонам і над усім войскам ягоным; і пазнаюць Эгіпцяне, што Я — ГОСПАД». I зрабілі гэтак.
Бо ўвайшоў конь фараона з калясьніцамі ягонымі і з вершнікамі ягонымі ў мора, і абрынуў ГОСПАД на іх воды мора, а сыны Ізраіля прайшлі па сухому па сярэдзіне мора».
Вораг сказаў: “Буду гнацца, даганю, падзялю здабычу; насыціцца імі душа мая, выхаплю меч мой, схопіць іх рука мая”.
І тое кепска ў-ва ўсім, што робіцца пад сонцам, што адна доля для ўсіх; і таксама сэрца сыноў чалавечых поўнае зла, і шаленства [маюць яны] ў сэрцы пад час жыцьця свайго, а потым [адыходзяць] да памёршых.