Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ВЫХАД 14:17 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

17 А Я, вось, зраблю цьвёрдым сэрца Эгіпцянаў, і яны ўвойдуць за імі, і Я ўслаўлюся над фараонам і над усім войскам ягоным, над калясьніцамі ягонымі і над вершнікамі ягонымі.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

17 А Я зраблю чэрствым сэрца Егіпцянам, і яны пойдуць сьледам за імі; і пакажу славу Маю на фараоне і на ўсім войску ягоным і на верхаўцах ягоных:

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

17 А Я зраблю цвёрдым сэрца егіпцян, каб гналіся за імі; і ўслаўлю Сябе на фараоне і на ўсім войску яго, на калясніцах і на конніках яго.

Глядзіце раздзел Копія




ВЫХАД 14:17
26 Крыжаваныя спасылкі  

I ўзыйшлі з ім таксама калясьніцы і вершнікі, і быў табар вельмі вялікі.


І вось, Я ўзьвяду патоп водны на зямлю, каб вынішчыць пад небам усякае цела, у якім ёсьць дух жыцьця. Усё, што на зямлі, — загіне.


«Вось, Я заключаю запавет Мой з вамі і з насеньнем вашым пасьля вас,


I пагналіся Эгіпцяне, і пайшлі за імі ў сярэдзіну мора ўсе коні фараона, калясьніцы ягоныя і вершнікі ягоныя.


І Я зраблю цьвёрдым сэрца фараона, і ён пагоніцца за імі, і Я ўслаўлюся над фараонам і над усім войскам ягоным; і пазнаюць Эгіпцяне, што Я — ГОСПАД». I зрабілі гэтак.


I зацьвярдзіў ГОСПАД сэрца фараона, валадара Эгіпту, і ён пагнаўся за сынамі Ізраіля; а сыны Ізраіля выйшлі пад рукою ўзьнятаю.


I сказаў ГОСПАД Майсею: «Калі пойдзеш, каб вярнуцца ў Эгіпет, глядзі, каб усе цуды, якія Я ўлажыў у руку тваю, ты зрабіў іх перад фараонам. А Я зраблю цьвёрдым сэрца ягонае, і ён не адпусьціць народ.


Я кажу табе: "Адпусьці сына Майго, каб ён служыў Мне. А калі адмовішся адпусьціць яго, вось, Я заб’ю сына твайго, першароднага твайго"”».


I Я зраблю цьвёрдым сэрца фараона, і памножу знакі Мае і цуды Мае ў зямлі Эгіпецкай.


Я, Я прамовіў [гэта] і паклікаў яго, прывёў яго і даў посьпех шляху ягонаму.


Я, Я — Той, Які пацяшае вас! Хто ты, што баішся чалавека, які памірае, і сына чалавечага, які як трава [высыхае]?


вось, Я падымаючы, падыму вас і выкіну ад аблічча Майго вас і горад, які Я даў вам і бацькам вашым,


і кажы: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Вось, Я супраць цябе, Сідоне. І Я ўслаўлюся пасярод цябе, і даведаюцца, што Я — ГОСПАД, калі ўчыню ў ім суды [Мае] і зьяўлю сьвятасьць [Маю] ў ім.


Бо гэта кажа Госпад ГОСПАД. Вось, Я Сам буду шукаць авечак Маіх і буду даглядаць іх.


Дзеля гэтага так кажа Гос­пад ГОСПАД да іх: “Вось, Я Сам буду судзіць паміж авечкай тлустай і авечкай худою.


вось, гэта кажа Госпад ГОСПАД: “Вось, Я — супраць цябе, і на вачах народаў Я зраблю над табою суд.


і кажы: “Горы Ізраіля, слухайце слова Госпада ГОСПАДА. Гэта кажа Госпад ГОСПАД гарам і ўзгоркам, ярам і лугам. Вось, Я прывяду на вас меч і зьнішчу ўзгоркі вашыя,


Бо Я [буду] як леў для Эфраіма і як ільвяня для дому Юды. Я, Я разьдзяру і адыйду, панясу, і ніхто не выратуе.


І сказаў Майсей Аарону: «Вось што сказаў ГОСПАД: “Я зьяўлю сьвятасьць Маю тым, якія набліжаюцца да Мяне, і зьяўлю славу перад усім народам”». І замаўчаў Аарон.


Я выступлю супраць вас з гвалтоўнай ярасьцю; і Я пакараю вас сямікроць за грахі вашыя,


Дзеля гэтага над кім хоча, літуецца, а каго хоча, закамяняе.


Паглядзіце цяпер, што Я, Я ёсьць, і няма Бога апрача Мяне, Я забіваю і Я даю жыць, Я калечу і Я аздараўляю, і няма такога, хто можа вырвацца з рукі Маёй.


Бо ад ГОСПАДА было, каб зрабіць цьвёрдымі сэрцы іхнія, каб яны ваявалі супраць Ізраіля і каб аддаць іх закляцьцю, і не было для іх міласэрнасьці, але каб вынішчыць іх, як загадаў ГОСПАД Майсею.


А Я прывяду да цябе да ручая Кішон Сісэру, начальніка войска Явіна, і калясьніцы ягоныя, і ўсё мноства ягонае, і аддам яго ў рукі твае”».


Чаму вы робіце цьвёрдымі сэрцы вашыя, як Эгіпет і фараон зрабілі цьвёрдым сэрца сваё, бо яны не дазволілі ім адыйсьці, калі [Бог] караў іх.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы