ВЫХАД 12:46 - Біблія (пераклад А.Бокуна) У адным доме маеце есьці яе, не выносьце мяса вонкі з дому, і косткі яе не ламіце. Біблія (пераклад В. Сёмухі) У адным доме трэба есьці яе, ня выносьце мяса прэч з дому і костак яе ня крышэце. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) У адным доме хай спажываюць, і не выносьце на двор мяса яго, і не ламайце косці яго. |
Няхай не пакідаюць з яе анічога да раніцы, і косткі яе ня будуць ламаць. Няхай спраўляюць яе паводле ўсіх пастановаў Пасхі.
Прыйшоўшы да Ісуса, калі ўбачылі, што Ён ужо памёршы, дык не перабілі ў Яго галёнак,
Бо як цела адно, але мае шмат членаў, і ўсе члены аднаго цела, хоць іх і шмат, ёсьць адно цела, гэтак і Хрыстос.