І ўстаў Абрагам раніцаю, і ўзяў хлеб і мех вады, і даў Агар, і палажыў ёй на плечы, і выслаў яе разам з дзіцём. І яна пайшла, і блукала ў пустыні Бээр-Шэва.
БЫЦЦЁ 46:5 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I падняўся Якуб з Бээр-Шэвы; і павезьлі сыны Ізраіля Якуба, бацьку свайго, і дзяцей сваіх, і жонак сваіх на вазах, якія паслаў фараон, каб прывезьці яго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Якаў выправіўся зь Вірсавіі; і павезьлі сыны Ізраілевыя Якава, бацьку свайго і дзяцей сваіх і жонак сваіх на калясьніцах, якія паслаў фараон, каб прывезьці яго. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І рушыў далей Якуб з Бээр-Сэбы. І павезлі яго сыны з дзецьмі і жонкамі сваімі на вазах, якія прыслаў фараон, каб прывезці старога, |
І ўстаў Абрагам раніцаю, і ўзяў хлеб і мех вады, і даў Агар, і палажыў ёй на плечы, і выслаў яе разам з дзіцём. І яна пайшла, і блукала ў пустыні Бээр-Шэва.
А ты загадаеш: “Зрабіце гэтак: вазьміце сабе з зямлі Эгіпецкай вазы для дзяцей вашых і жонак вашых, і вазьміце бацьку вашага, і прыходзьце.
I зрабілі так сыны Ізраіля. I даў ім Язэп вазы паводле загаду фараона, і даў ім пасілкі ў дарогу.
I прамовілі яму ўсе словы Язэпа, якія ён прамовіў ім, і ўбачыў ён вазы, якія прыслаў Язэп, каб прывезьці яго, і ажыў дух Якуба, бацькі іхняга.
I паклікаў фараон Майсея, і сказаў: «Ідзіце, служыце ГОСПАДУ, толькі авечкі вашыя і валы вашыя няхай застануцца, і таксама дзеці вашыя няхай ідуць з вамі».
I таксама статак наш пойдзе з намі, і не застанецца ані капыта; бо з яго мы возьмем для служэньня ГОСПАДУ, Богу нашаму; але мы ня ведаем, чым будзем служыць ГОСПАДУ, пакуль ня прыйдзем туды».
Калі прыйшоў Якуб у Эгіпет і калі клікалі бацькі вашыя ГОСПАДА, ГОСПАД паслаў Майсея і Аарона, і яны вывелі бацькоў вашых з Эгіпту, і пасялілі іх у гэтым месцы.